Zilog Z80

     Zilog Z80   >>
Цэнтральны працэсар
Zilog Z80.jpg
Мікрапрацэсар Zilog Z80, адна з найранейшых рэалізацый (23 тыдзень 1976 году)
Вытворчасць:ліпень 1976
Вытворца:Zilog, Mostek, SGS, NEC, Sharp, National Semiconductor, Hitachi
Частата ЦП:1—20 МГц
Тэхналогія вытворчасці:
NMOS, CMOS, 3 мкм
Наборы інструкцый:пашыраны набор на аснове i8080, 158 асноўных інструкцый, CISC
Раздым:DIP40, PLCC44, PQFP44

Z80 — 8-бітны мікрапрацэсар кампаніі «Zilog». Самы распаўсюджаны 8-бітны мікрапрацэсар 1980-х гг. у Еўропе; аснова папулярных канструкцый персанальных камп'ютараў «Amstrad», «ZX Spectrum», «Robotron», MSX і інш. Перамог на рынку свайго папярэдніка, Інтэл 8080 і яго мадыфікацыі, 8085, значна аслабіў рынкавыя пазіцыі канструкцый серый 6500 і 6800 (напр., у камп'ютарах «Atari», «Commodore», «Apple»). У пачатку 1980-х гг. камп'ютары на аснове Z80 спрычыніліся да ўзяцця значнай долі рынку аперацыйных сістэм прадуктам CP/M. Пад канец 1980-х гг. Z80, разам з іншымі 8-бітнымі канструкцыямі, быў пераможаны 16-бітнымі працэсарамі «Motorola» і «Intel».

Гл. таксама: Федэрыка Фагін, «Zilog».

Канструкцыя выкананая паводле тэхналогіі NMOS, змяшчае каля 8500 транзістараў. Корпус DIL 40. Сістэма каманд налічвае 158 каманд, у тым ліку поўны набор каманд 8080 (у змененым сінтаксісе). Непасрэдна адрасуецца 64 Кб аператыўнай памяці. Мікрапрацэсар быў абсталяваны ўбудаванымі прыстасаваннямі абнаўлення (рэгенерацыі) дынамічнай памяці і дапаўняўся шэрагам сумяшчальных кантролераў перыферыйных прылад (паслядоўны і паралельны інтэрфейсы ўводу-вываду, таймер, наўпросты доступ да памяці).

Выпускаўся ў 4-х арыгінальных мадэлях, якія розніліся частатой тактавага сігналу: Z80 (2,5 МГц), Z80A (4 МГц), Z80B (6 МГц), Z80H (8 МГц). У ГДР выпускаўся яго функцыянальны аналаг, U880D (з частатой 2,5 МГц і 1 МГц).

  • Літаратура

Літаратура

  • Konrad Fedyna, Marek Mizeracki. Układy mikroprocesorowe Z80. — Wydawnictwo komunikacji i łączności : Warszawa, 1989. — 183 с.: іл. ISBN 83-206-0811-2.
іншыя мовы
العربية: معالج زد 80
azərbaycanca: Zilog Z80
català: Zilog Z80
čeština: Z80
dansk: Z80
Deutsch: Zilog Z80
Ελληνικά: Zilog Z80
English: Zilog Z80
español: Zilog Z80
فارسی: زد۸۰
suomi: Zilog Z80
français: Zilog Z80
galego: Z-80
hrvatski: Zilog Z80
magyar: Zilog Z80
Bahasa Indonesia: Zilog Z80
íslenska: Z80
italiano: Zilog Z80
日本語: Z80
ქართული: Zilog Z80
한국어: 자일로그 Z80
Latina: Zilog Z80
Nederlands: Z80
norsk nynorsk: Zilog Z80
norsk: Zilog Z80
polski: Zilog Z80
português: Zilog Z80
română: Z80
русский: Zilog Z80
Simple English: Z80
slovenčina: Zilog Z80
svenska: Zilog Z80
українська: Zilog Z80
vèneto: Zilog z80
中文: Zilog Z80