Яўрэйскі каляндар

Каляндар
Звесткі аб календары
Тып
каляндара

Сонечны, Месяцавы, Месяцава-сонечны

Каляндарная
эра
Устаўка
высакосных

Іншыя каляндары
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсіцкі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · СТабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцаваы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Яўрэйскі

Яўрэйскі каляндар — штогадовы каляндар яўрэяў, афіцыйны каляндар у Ізраілі (разам з грыгарыянскім). Па гэтым календары святкуюць яўрэйскія святы, чытаюць адпаведныя часткі Торы ў сінагогах, адзначаюць дні нараджэння і дні памяці памерлых сваякоў, прастаўляюць даты на афіцыйных і камерцыйных дакументах.

Яўрэйскі каляндар ўяўляе рэлігійную і грамадзянскую сістэму датавання, заснаваную на месяцавых і сонечных цыклах. У календары, які выкарыстоўваецца сёння, дзень лічыцца ад заходу да заходу сонца, тыдзень уключае 7 дзён, месяц мае 29 або 30 дзён, і год мае 12 месяцавых месяцаў плюс прыблізна 11 дзён (або 353, 354, ці 355 дзён). Месяцы пачынаюцца толькі ў маладзік, як і Яўрэйскі Новы год. Яўрэйскі Вялікдзень — заўсёды ў поўню ў пачатку вясны.

Для таго каб прывесці каляндар у адпаведнасці з гадавым сонечным цыклам, трынаццаты месяц з 30 дзён дадаецца ў 3, 6, 8, 11, 14, 17, і 19 гады 19-гадовага цыкла. Таму высакосны год можа мець ад 383 да 385 дзён. Яўрэйскі каляндар, які выкарыстоўваецца сёння, быў прыняты прыкладна ў 4 ст. Ён грунтуецца на біблейскіх вылічэннях, які вызначаюць стварэнне свету ў 3761 да н. э.

Месяцы яўрэйскага календара

Месяц (у дужках — старая назва,
якая ўжыв. у Ветхім завеце)
Колькасць дзён
Нісан (Авіў) 30
Іяр (Зіў) 29
Сіван 30
Тамуз 29
Аў 30
Элул 29
Тышрэй (Эйтанім) 30
Хешван (Мархешван, Буль) 29 або 30
Кіслеў (Хіслеў) 29 або 30
Тэвет 29
Шват 30
Адар 29
Адар бет 29


іншыя мовы
Afrikaans: Joodse kalender
Alemannisch: Jüdischer Kalender
العربية: تقويم عبري
azərbaycanca: Yəhudi təqvimi
تۆرکجه: عبری تقویمی
беларуская (тарашкевіца)‎: Габрэйскі каляндар
Esperanto: Hebrea kalendaro
Nordfriisk: Hebreewsk kalender
interlingua: Calendario hebree
Bahasa Indonesia: Kalender Yahudi
日本語: ユダヤ暦
한국어: 히브리력
македонски: Еврејски календар
Bahasa Melayu: Takwim Ibrani
Nederlands: Joodse kalender
norsk nynorsk: Det jødiske året
srpskohrvatski / српскохрватски: Hebrejski kalendar
Simple English: Hebrew calendar
Basa Sunda: Kalénder Yahudi
Türkçe: İbrani takvimi
Tiếng Việt: Lịch Do Thái
ייִדיש: יידישער לוח
中文: 希伯來曆
粵語: 猶太曆