Цюгоку

Цюгоку
中国地方
Размяшчэнне рэгіёна Цюгоку
Рэгіён Цюгоку на карце Японіі
Размяшчэнне
КраінаЯпонія
ВостраўХонсю
Каардынаты35°03′ пн. ш. 134°04′ у. д.HGЯЯO
Статыстыка
Плошча31 917,37 км²
Насельніцтва(на 1 красавіка 2010)
     Усяго7 553 164 чал.
     Шчыльнасць236,64 чал./км²
Прэфектур5

Цюго́ку (яп.: 中国地方, «рэгіён пасярэдніх земляў») — рэгіён Японіі, размешчаны на захадзе вострава Хонсю. Яго назва паходзіць ад пасярэдняга размяшчэння паміж старажытнай сталіцай Кіёта і японскім «акном у Азію» — востравам Кюсю. Цэнтр рэгіёна — прэфектура Хірасіма. Апроч Хірасімы ў рэгіён уваходзяць прэфектуры Акаяма, Сіманэ, Таторы і Ямагуты.

Плошча рэгіёна складае 31 917,37 км². Насельніцтва на 1 красавіка 2010 года складала 7 553 164 чалавека, шчыльнасць — 236,64 чал./км².

Геаграфія

Для Цюгоку характэрна пераважна гарыстая мясцовасць з пагорыстымі і нізіннымі раўнінамі на поўнач і поўдзень ад горнага хрыбта Цюгоку (вышыня да 1713 м), які рассякае рэгіён на дзве часткі з захаду на ўсход. Паўднёвая частка рэгіёна завецца Сан'ё (яп.: 山陽道 Сан'ё-до , «сонечны бок гары»), у яе ўваходзяць прэфектуры Акаяма, Хірасіма і Ямагуты, а паўночная — Сан'ін (яп.: 山陰道 Сан'ін-до , «ценявы бок гары»), куды ўваходзяць прэфектуры Таторы і Сіманэ. Назвы частак звязаны з канцэпцыяй інь і ян, дзе інь звычайна выкарыстоўваецца для абазначэння паўночнага боку гары, а ян — паўднёвага. Клімат рэгіёна субтрапічны, мусонны.

іншыя мовы
azərbaycanca: Çuqoku regionu
žemaitėška: Čiūgoku regijuons
български: Чугоку
català: Chūgoku
čeština: Čúgoku
Cymraeg: Chūgoku
Deutsch: Chūgoku
Esperanto: Ĉugoku
suomi: Chūgoku
Gaeilge: Chūgoku
客家語/Hak-kâ-ngî: Chūgoku
עברית: צ'וגוקו
hrvatski: Chūgoku
magyar: Csúgoku
Bahasa Indonesia: Wilayah Chūgoku
italiano: Chūgoku
日本語: 中国地方
ქართული: ტიუგოკუ
ភាសាខ្មែរ: តំបន់ជឺហ្គុកឹ
한국어: 주고쿠 지방
македонски: Чугоку
मराठी: चुगोकू
Bahasa Melayu: Kawasan Chūgoku
Nederlands: Chugoku
norsk nynorsk: Chugoku
Kapampangan: Chūgoku labuad
پنجابی: چوگوکو
português: Região de Chugoku
Runa Simi: Chūgoku suyu
русский: Тюгоку
srpskohrvatski / српскохрватски: Chūgoku
Simple English: Chūgoku region
slovenčina: Čúgoku (región)
slovenščina: Čugoku
српски / srpski: Чугоку
Basa Sunda: Wewengkon Chūgoku
svenska: Chugoku
Tagalog: Chūgoku
Türkçe: Chūgoku
українська: Регіон Тюґоку
Tiếng Việt: Chūgoku
吴语: 中国地区
中文: 中国地方
文言: 中國地方
Bân-lâm-gú: Tyûgoku tē-hng
粵語: 中國地方