Франклін Дэлана Рузвельт

Франклін Дэлана Рузвельт
Franklin Delano Roosevelt
Франклін Дэлана Рузвельт
сцяг
32-гі прэзідэнт ЗША
сцяг
4 сакавіка 1933 — 12 красавіка 1945
Віцэ-прэзідэнт:Джон Гарнер (1933—1941)
Генры Уолес (1941—1945)
Гары Трумэн (1945)
Папярэднік:Герберт Гувер
Пераемнік:Гары Трумэн
сцяг
44-і губернатар Нью-Ёрка
1 студзеня 1929 — 31 снежня 1932
Віцэ-губернатар:Герберт Леман
Папярэднік:Эл Сміт
Пераемнік:Герберт Леман
сцяг
Памочнік міністра ВМС ЗША
17 сакавіка 1913 — 26 жніўня 1920[1]
Прэзідэнт:Вудра Вільсан
сцяг
Сенатар Нью-Ёрка ад 26-й выбарчай акругі
1 студзеня 1911 — 17 сакавіка 1913
 
Партыя:Дэмакратычная партыя ЗША
Адукацыя:1) Гарвардскі ўніверсітэт
2) Калумбійскі ўніверсітэт
Дзейнасць:палітык, дзяржаўны дзеяч
Веравызнанне:пратэстанцтва, Епіскапальная царква ЗША
Нараджэнне:30 студзеня 1882(1882-01-30)[2][3][…]
Смерць:12 красавіка 1945(1945-04-12)[6][2][…] (63 гады)
Пахаванне:
  • Нацыянальна-гістарычны помнік «Дом Франкліна Рузвельта»[d]
Дынастыя:Рузвельты[d]
Бацька:Джэймс Рузвельт[d]
Маці:Сара Эн Дэлана Рузвельт[d]
Жонка:Элеанора Рузвельт
Дзеці:Джэймс Рузвельт[d], Эліят Рузвельт[d], Франклін Дэлана Рузвельт Малодшы[d], Ганна Рузвельт Хальстэд[d] і Джон Аспінвол Рузвельт[d]
 
Аўтограф:Franklin Roosevelt Signature.svg
 
Узнагароды:
Knight Grand Cross of the Military Order of William

Чалавек года па версіі часопіса «Time»[d] (1932)

Чалавек года па версіі часопіса «Time»[d] (1934)

Чалавек года па версіі часопіса «Time»[d] (1941)

медаль Альберта[d] (1941)

Франклін Дэлана Рузвельт (англ.: Franklin Delano Roosevelt; 18821945) — 32-ы прэзідэнт ЗША, цэнтральная фігура ў падзеях свету ў сярэдзіне XX стагоддзя, кіраваў Злучанымі Штатамі падчас сусветнай эканамічнай крызы і сусветнай вайны. Адзіны амерыканскі прэзідэнт, абраны больш чым на два тэрміны. Рузвельт перамог прэзідэнта-рэспубліканца Герберта Гувера ў лістападзе 1932 года, падчас Вялікай дэпрэсіі. Спалучэнне ў Рузвельта якасцей аптымізму і актыўнасці спрыяла адраджэнню нацыянальнага духу. Цесна супрацоўнічаў з Уінстанам Чэрчылем і Іосіфам Сталіным супраць нацыскай Германіі і Японіі ў Другой сусветнай вайне.

Пачынаючы са сваіх «першых ста дзён», якія пачаліся 4 сакавіка 1933 года, Рузвельт адразу ўзяў арыентыр на Новы курс — комплекс праграм, прызначаных для атрымання дапамогі (асабліва забеспячэнне беспрацоўных дзяржаўнымі працоўнымі месцамі), аднаўлення эканомікі і рэформ шляхам рэгулявання дзейнасці Уол-стрыт, банкаў і транспарту. Паляпшэнне стану эканомікі праходзіла вельмі хутка з 1933 па 1937 гады, але затым наступіла глыбокая рэцэсія. Двухпартыйная кансерватыўная кааліцыя, утвораная ў 1937 годзе перашкодзіла яму прасунуць шмат якія новыя законапраекты, таму былі адменены многія з праграм надзвычайнай дапамогі, калі беспрацоўе практычна скончылася падчас Другой сусветнай вайны. Большасць правіл Новога курсу былі спынены каля 19751985 гадоў, за выключэннем рэгулявання Уол-стрыт каштоўнымі паперамі і біржай, якое яшчэ існуе. Нароўні з некалькімі больш дробнымі праграмамі, працягваюць існаваць Федэральная карпарацыя страхавання дэпазітаў, якая была створана ў 1933 годзе, і сацыяльнае забеспячэнне, якое Кангрэс прыняў у 1935 годзе.

Калі сусветная вайна была амаль непазбежнай пасля 1938 года з-за японскага ўварвання ў Кітай і агрэсіі нацысцкай Германіі, Рузвельт аказаў моцную дыпламатычную і фінансавую падтрымку Кітаю і Вялікабрытаніі, захоўваючы афіцыйна нейтралітэт. Яго мэтай было зрабіць Амерыку «арсеналам дэмакратыі», якая будзе пастаўляць саюзнікам баепрыпасы. Ён дамогся амаль аднадушнай аб'явы вайны супраць Японіі пасля нападу японцаў на Пёрл-Харбар 7 снежня 1941 года, назваўшы яго «днём, калі будзе жыць ганьба». Ён кіраваў мабілізацыяй эканомікі ЗША ў падтрымку намаганняў саюзнікаў у вайне. Беспрацоўе знізілася да 2 %, дзейнасць праграмаў дапамогі ў асноўным скончылася, а прамысловая эканоміка хутка расла, калі мільёны людзей пераехалі ў новыя працоўныя месцы ў ваенныя цэнтры, а 16 мільёнаў мужчын і 300 000 жанчын былі мабілізаваны на ваенную службу.

Рузвельт дамінаваў на амерыканскай палітычнай сцэне не толькі напрацягу дванаццаці гадоў свайго прэзідэнцтва, але і дзесяцігоддзі пазней. Новы курс Рузвельта аб'яднаў вакол сябе прафсаюзы, афраамерыканцаў, сельскіх белых паўднёўцаў і іншых.

іншыя мовы
žemaitėška: Franklin D. Roosevelt
Bikol Central: Franklin D. Roosevelt
беларуская (тарашкевіца)‎: Франклін Дэлана Рузвэлт
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Franklin D. Roosevelt
客家語/Hak-kâ-ngî: Franklin D. Roosevelt
Bahasa Indonesia: Franklin Delano Roosevelt
Lëtzebuergesch: Franklin D. Roosevelt
Lingua Franca Nova: Franklin Delano Roosevelt
Dorerin Naoero: Franklin D. Roosevelt
norsk nynorsk: Franklin D. Roosevelt
русиньскый: Франклін Рузвелт
srpskohrvatski / српскохрватски: Franklin Delano Roosevelt
татарча/tatarça: Franklin Delano Ruzvelt
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: فرانكلىن روزۋېلت
oʻzbekcha/ўзбекча: Franklin Roosevelt
vepsän kel’: Ruzvel't Franklin Delano
Tiếng Việt: Franklin D. Roosevelt
Bân-lâm-gú: Franklin D. Roosevelt