Уран (планета)

Уран
Uranus2.jpg
Фатаграфія Урана з апарата «Вояджэр-2»
Адкрыццё
ПершаадкрывальнікУільям Гершэль
Месца адкрыццяБат, Вялікабрытанія
Дата адкрыцця13 сакавіка 1781
Спосаб выяўленняпрамое назіранне
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха: J2000
Перыгелій2 748 938 461 км
18,375 518 63 а.а.
Афелій3 004 419 704 км
20,083 305 26 а.а.
Вялікая паўвось (a)2 876 679 082 км
19,229 411 95 а.а.
Эксцэнтрысітэт арбіты (e)0,044 405 586
Сідэрычны перыяд абарачэння30 799,095 дзён
84,323 326 года[1]
Сінадычны перыяд абарачэння369,66 дней[2]
Арбітальная скорасць (v)6,81 км/с[2]
Сярэдняя анамалія (Mo)142,955717°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω)73,989821°
Аргумент перыцэнтра (ω)96,541318°
Спадарожнікі27
Фізічныя характарыстыкі
Сплюшчанасць0,02293
Экватарыяльны радыус25 559 км[3][4]
Палярны радыус24 973 км[3][4]
Плошча паверхні (S)8,1156×109 км²[4][5]
Аб'ём (V)6,833×1013 км³[4][6]
Маса (m)8,6832×1025 кг[7]
Сярэдняя шчыльнасць (ρ)1,27 г/см³[2][4]
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g)8,87 м/с² (0,886 g)
Другая касмічная скорасць (v2)21,3 км/с[2][4]
Нахіл восі97,77°[3]
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюса (α)17 г 9 хвіл 15 с
257,311°[3]
Схіленне паўночнага полюса (δ)-15,175°[3]
Альбеда0,300 (Бонд)
0,51 (геам.)[2]
Бачная зорная велічыня5,9[8] — 5,32[2]
Вуглавы дыяметр3,3"—4,1"[2]
Тэмпература
 
мін.сяр.макс.
узровень 1 бара
76 K[9]
0,1 бара (трапапаўза)
49 К[10] (-224 °C)53 К[10] (-220 °C)57 К[10] (-216 °C)
Атмасфера
Склад:

83±3 %Вадарод (H2)
15±3 %Гелій
2,3 %Метан
Лёд: аміячны
вадзяны
гідрасульфідна-аміячны
метанавы

Ура́н — планета Сонечнай сістэмы, сёмая па аддаленасці ад Сонца, трэцяя па дыяметры і чацвёртая па масе. Была адкрыта ў 1781 годзе англійскім астраномам Уільямам Гершэлем і названа ў гонар грэчаскага бога неба Урана, бацькі Кронасарымскай міфалогіі Сатурна) і, адпаведна, дзеда Зеўса (у рымлян — Юпітэра).

Уран стаў першай планетай, адкрытай у Новы час і пры дапамозе тэлескопа[11]. Яго адкрыў Уільям Гершэль 13 сакавіка 1781 г.[12], тым самым упершыню з часоў антычнасці пашырыўшы ўяўленні пра межы Сонечнай сістэмы. Нягледзячы на тое, што часам Уран бачны няўзброеным вокам, больш раннія назіральнікі прымалі яго за цьмяную зорку[13].

У адрозненне ад газавых гігантаў — Сатурна і Юпітэра, якія складаюцца ў асноўным з вадароду і гелію, у нетрах Урана і падобнага з ім Нептуна адсутнічае металічны вадарод, але затое шмат лёду ў яго высокатэмпературных мадыфікацыях. Па гэтай прычыне спецыялісты выдзелілі гэтыя дзве планеты ў асобную катэгорыю «ледзяных гігантаў». Аснову атмасферы Урана складаюць вадарод і гелій. Акрамя таго, у ёй выяўленыя сляды метану і іншых вуглевадародаў, а таксама аблокі з лёду, цвёрдага аміяку і вадароду. Гэта самая халодная планетная атмасфера Сонечнай сістэмы з мінімальнай тэмпературай у 49 К (-224 °C). Мяркуюць, што Уран мае складаную слаістую структуру аблокаў, дзе вада складае ніжні слой, а метан — верхні[10]. У адрозненне ад Нептуна, нетры Урана складаюцца ў асноўным з ільдоў і горных парод.

Гэтак жа, як і ў іншых газавых гігантаў Сонечнай сістэмы, ва Урана ёсць сістэма кольцаў і магнітасфера, а акрамя таго, 27 спадарожнікаў. Арыентацыя Урана ў прасторы адрозніваецца ад астатніх планет Сонечнай сістэмы — яго вось кручэння ляжыць нібы «на баку» адносна плоскасці абарачэння гэтай планеты вакол Сонца. У выніку, планета бывае павернута да Сонца папераменна то паўночным полюсам, то паўднёвым, то экватарам, то сярэднімі шыротамі.

У 1986 годзе амерыканскі касмічны апарат «Вояджэр-2» перадаў на Зямлю здымкі Урана з блізкай адлегласці. На іх бачная «невыразная» ў бачным спектры планета без хмарных палос і атмасферных штормаў, характэрных для іншых планет-гігантаў[14]. Аднак у цяперашні час наземнымі назіраннямі ўдалося распазнаць прыкметы сезонных змяненняў і павелічэння пагоднай актыўнасці на планеце, выкліканых набліжэннем Урана да пункта свайго раўнадзенства. Хуткасць вятроў на Уране можа дасягаць 250 м/с (900 км/г)[15].

іншыя мовы
Afrikaans: Uranus
Alemannisch: Uranus (Planet)
አማርኛ: ኡራኑስ
aragonés: Urano (planeta)
Ænglisc: Uranus
العربية: أورانوس
مصرى: اورانوس
অসমীয়া: ইউৰেনাচ
asturianu: Uranu (planeta)
azərbaycanca: Uran (planet)
تۆرکجه: اورانوس
башҡортса: Уран (планета)
Boarisch: Uranus (Planet)
žemaitėška: Orans
беларуская (тарашкевіца)‎: Уран
български: Уран (планета)
भोजपुरी: यूरेनस ग्रह
bosanski: Uran
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Tiĕng-uòng-sĭng
нохчийн: Уран
کوردی: یۆرانۆس
čeština: Uran (planeta)
kaszëbsczi: Ùran
Zazaki: Uranus
डोटेली: अरुणग्रह
emiliàn e rumagnòl: Uràn
English: Uranus
Esperanto: Urano (planedo)
español: Urano (planeta)
euskara: Urano
estremeñu: Uranu (praneta)
فارسی: اورانوس
suomi: Uranus
føroyskt: Uranus
Nordfriisk: Uranus
Frysk: Uranus
贛語: 天王星
galego: Urano
Avañe'ẽ: Uráno
ગુજરાતી: યુરેનસ (ગ્રહ)
Gaelg: Uraanus
客家語/Hak-kâ-ngî: Thiên-vòng-sên
Hawaiʻi: Hele‘ekela
עברית: אורנוס
हिन्दी: अरुण (ग्रह)
Fiji Hindi: Arungrah
hrvatski: Uran
Kreyòl ayisyen: Iranis
magyar: Uránusz
interlingua: Urano
Bahasa Indonesia: Uranus
Ilokano: Urano
Ido: Urano
ᐃᓄᒃᑎᑐᑦ/inuktitut: ᐅᕌᓄᔅ
日本語: 天王星
Patois: Yuurienos
la .lojban.: uranos
Basa Jawa: Uranus
ქართული: ურანი
Qaraqalpaqsha: Uran (planeta)
Kabɩyɛ: Uranisi
Kongo: Uranus
ភាសាខ្មែរ: ភពអ៊ុយរ៉ានុស
ಕನ್ನಡ: ಯುರೇನಸ್
한국어: 천왕성
kurdî: Ûranûs
kernowek: Ouran (planet)
Кыргызча: Уран (планета)
Lëtzebuergesch: Uranus (Planéit)
Lingua Franca Nova: Urano
lumbaart: Urano (pianeta)
lietuvių: Uranas (planeta)
मैथिली: अरुण ग्रह
Malagasy: Uranus
македонски: Уран (планета)
മലയാളം: യുറാനസ്
Bahasa Melayu: Uranus
Mirandés: Ourano
မြန်မာဘာသာ: ယူရေးနပ်စ်ဂြိုဟ်
مازِرونی: اورانوس
Napulitano: Urano
Plattdüütsch: Uranus (Planet)
Nedersaksies: Uranus (planeet)
नेपाली: अरुणग्रह
Nederlands: Uranus (planeet)
norsk nynorsk: Planeten Uranus
norsk: Uranus
Diné bizaad: Yoowéinis
Livvinkarjala: Uranus
ଓଡ଼ିଆ: ଇଉରେନ୍ସେ
Kapampangan: Uranus
polski: Uran
Piemontèis: Uran (pianeta)
پنجابی: یورینس
پښتو: اورانوس
português: Urano (planeta)
rumantsch: Uranus (planet)
Romani: Rahor
română: Uranus
armãneashti: Uranus
русиньскый: Уран (планета)
संस्कृतम्: युरेनस्-ग्रहः
саха тыла: Ураан (планета)
sardu: Uranu
sicilianu: Uranu (pianeta)
Scots: Uranus
سنڌي: يورينس
davvisámegiella: Uranus
srpskohrvatski / српскохрватски: Uran (planeta)
සිංහල: යු‍රේනස්
Simple English: Uranus
slovenčina: Urán (planéta)
slovenščina: Uran (planet)
Soomaaliga: Uraano
српски / srpski: Уран
Sesotho: Yuranese
Seeltersk: Uranus
Basa Sunda: Uranus
svenska: Uranus
Kiswahili: Uranus
ślůnski: Ůrůn
தமிழ்: யுரேனசு
తెలుగు: యురేనస్
Türkmençe: Uran (planeta)
Tagalog: Urano
Tok Pisin: Yurenes (planet)
Türkçe: Uranüs
татарча/tatarça: Уран (планета)
тыва дыл: Уран
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: ئۇران (پلانىت)
українська: Уран (планета)
اردو: یورینس
oʻzbekcha/ўзбекча: Uran (sayyora)
vepsän kel’: Uran (planet)
Tiếng Việt: Sao Thiên Vương
West-Vlams: Uranus
Volapük: Uranud
Winaray: Urano
Wolof: Uraanus
吴语: 天王星
მარგალური: ურანი (პლანეტა)
ייִדיש: אוראנוס
Yorùbá: Úránù
中文: 天王星
文言: 天王星
Bân-lâm-gú: Thian-ông-chheⁿ
粵語: 天王星
isiZulu: UYurenasi