Тэорыя графаў

Тэо́рыя гра́фаў — раздзел матэматыкі, які вывучае аб'екты на аснове геаметрычнага падыходу.

Асноўнае паняцце тэорыі графаў — граф: мноства пунктаў (вяршынь) і мноства сувязей (рэбраў, дуг), якія злучаюць некаторыя (або ўсе) пары вяршынь. Напрыклад, сетка чыгунак, аўтамабільных (ці іншых) дарог з пазначэннем на дугах адлегласцей паміж населенымі пунктамі або іх прапускных здольнасцей.

Тэорыя графаў выкарыстоўваецца ў тэорыі перадачы інфармацыі, тэорыі транспартных сетак, камп'ютарнай графіцы, аўтаматызацыі праектавання і інш.

Гісторыя

Першыя задачы тэорыі графаў былі звязаны з рашэннем галаваломак і матэматычных забаўляльных задач (напрыклад, задачы аб Кёнігсбергскіх мастах beru, аб расстаноўцы ферзёў на шахматнай дошцы beru, аб перавозках, кругасветным падарожжы, задача 4 фарбаў beru і іншыя).

Адным з першых вынікаў у тэорыі графаў быў крытэрый існавання абходу графа без паўтораў рэбраў ( Л. Эйлер, 1736).

У 19 ст. з'явіліся работы, у якіх пры рашэнні практычных задач былі атрыманы важныя вынікі ў тэорыі графаў (задачы пабудавання электрычных ланцугоў, падліку хімічных рэчываў з рознымі тыпамі малекулярных злучэнняў і іншыя).

У 20 ст. задачы, звязаныя з графамі, з'явіліся ў тапалогіі, алгебры, тэорыі лікаў, тэорыі імавернасці і іншых. Найбольшае развіццё тэорыя графаў атрымала з 1950-х гадоў у сувязі са станаўленнем кібернетыкі і развіццём вылічальнай тэхнікі.

На Беларусі даследаванні па тэорыі графаў вядуцца ў БДУ (уплыў розных параметраў на уласцівасці графаў), Інстытуце матэматыкі (розныя прадстаўленні графаў, алгарытмічныя аспекты тэорыі графаў), Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі (графы ў задачах аптымальнага ўпарадкавання) НАН Беларусі.

іншыя мовы
አማርኛ: ሥነ ግራፍ
čeština: Teorie grafů
dansk: Grafteori
Ελληνικά: Θεωρία γράφων
English: Graph theory
Esperanto: Grafeteorio
euskara: Grafo teoria
Bahasa Indonesia: Teori graf
íslenska: Netafræði
日本語: グラフ理論
한국어: 그래프 이론
lietuvių: Grafų teorija
latviešu: Grafu teorija
монгол: Графын онол
Bahasa Melayu: Teori graf
Nederlands: Grafentheorie
norsk nynorsk: Grafteori
norsk: Grafteori
português: Teoria dos grafos
sicilianu: Tiuria dî grafi
srpskohrvatski / српскохрватски: Teorija grafova
Simple English: Graph theory
slovenčina: Teória grafov
slovenščina: Teorija grafov
српски / srpski: Теорија графова
svenska: Grafteori
Türkçe: Çizge teorisi
українська: Теорія графів
Tiếng Việt: Lý thuyết đồ thị
中文: 图论
粵語: 圖論