Серапіс

Эліністычны бог Серапіс

Серапіс ( грэч.: Σέραπις) — эліністычны бог.

Паходжанне культу

Версій паходжання культу гэтага бажаства даволі шмат. Самая распаўсюджаная з іх кажа пра тое, што пры Пталамеі I Сатэры была прынята спроба стварыць вобраз сінкрэтычнага божаства — Серапіса ( дарычная форма — Сарапіс). Шматлікія навукоўцы лічаць, што гэта было зроблена для таго, каб аб'яднаць егіпецкую і грэчаскую рэлігійную традыцыю [1]. Але цалкам праўдападобным падаецца і такое тлумачэнне: у Егіпце ў канцы IV ст. да н.э. з'явілася мноства грэкаў і македонцаў, якія прыехалі з усіх канцоў вядомай элінам айкумены, і ўвядзенне культу Серапіса магло стаць спосабам іх аб'яднання. Пры гэтым паводле свайго «паходжання» гэта бажаство павінна было быць звязана з багамі егіпецкага пантэона, бо ў старажытнасці свяшчэнную ўладу над пэўнай тэрыторыяй мог мець толькі той бог, які меў мясцовае паходжанне [2]. Менавіта таму карані культу Серапіса ўзыходзяць да культу мемфіскага Асірыса- Апіса.

Паводле іншых версій, культ гэтага бажаства быў прывезены Аляксандрам з Вавілоніі [3]. Гэта здагадка звязана з тым, што Серапіс таксама згадваецца ў якасці не егіпецкага, а вавілонскага бажаства, у працы Арыяна «Анабасіс» і ў жыццяпісе Аляксандра Плутарха. Паводле гэтых аўтараў, Серапіс не толькі меў храм у Вавілоне, але і з'яўляецца адзіным богам, згаданым у сувязі са смерцю Аляксандра Македонскага ў Вавілоне ў 323 годзе да н.э. Іншыя даследчыкі таксама звязваюць культ гэтага бога з імем Аляксандра, але не адмаўляюць таго, што бажаство мае егіпецкае паходжанне [4].

Яшчэ адна гіпотэза лічыць Серапіса адной з іпастасяў Мітры і ўзводзіць яго імя да іранскага эпітэта хшатрапаці (xšaθrapati) — «валадар царства». [5]

Няма адзінага меркавання наконт паходжання гэтага бажаства і ў крыніцах. Так, напрыклад, Плутарх у трактаце «Пра Ісіду і Асірыса» і Клімент Александрыйскі перадаюць адразу некалькі версій.

іншыя мовы
Alemannisch: Serapis
العربية: سيرابيس
مصرى: سيرابيس
български: Серапис
brezhoneg: Serapis
català: Serapis
čeština: Serapis
dansk: Serapis
Deutsch: Serapis
Ελληνικά: Σέραπις
English: Serapis
Esperanto: Serapis
español: Serapis
euskara: Serapis
فارسی: سراپیس
suomi: Serapis
français: Sarapis
hrvatski: Serapis
magyar: Szerápisz
Հայերեն: Սերապիս
Bahasa Indonesia: Serapis
italiano: Serapide
日本語: セラピス
한국어: 세라피스
Latina: Serapis
Nederlands: Serapis
norsk: Serapis
polski: Serapis
português: Serápis
română: Serapis
русский: Серапис
Scots: Serapis
srpskohrvatski / српскохрватски: Serapis
slovenščina: Serapis
svenska: Serapis
Tagalog: Serapis
Türkçe: Serapis
українська: Серапіс
吴语: 撒拉佩斯
中文: 塞拉比斯
粵語: 撒拉比斯