Румынія
English: Romania

Румынія
рум.: Romania
Flag of Romania.svgГерб Румыніі
Сцяг РумынііГерб Румыніі
EU-Romania.svg
Гімн: «Deșteaptă-te, române!»
Заснавана5 лютага 1859
Дата незалежнасці21 мая 1877 (ад Асманскай імперыі)
Афіцыйная моваРумынская
СталіцаБухарэст
Найбуйнейшыя гарадыБухарэст, Ясы, Цімішаара, Канстанца, Галац
Форма кіраванняПрэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Старшыня Сенату
Старшыня Палаты Дэпутатаў
Клаус Яханіс
Віярыка Дэнчылэ
Кэлін Папеску-Тэрычану
Валерыу Згоня
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
83-я ў свеце
238.391 км²
3
Насельніцтва
• Ацэнка (2019)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

19.518.642 чал. (59-я)
20.121.641 чал.
84,4 чал./км²  (118-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2019)
  • На душу насельніцтва

$541,017 млрд[1]  (46-ы)
$27.563  (55-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2019)
  • На душу насельніцтва

$244,581 млрд  (62-ы)
$12.506  (72-ы)
ІРЧП (2017)0,811[2] (вельмі высокі) (52-ы)
ЭтнахаронімРумыны
ВалютаРумынскі лей (RON)
Інтэрнэт-дамены.ro, .eu
Код ISORO
Тэлефонны код+40
Часавыя паясы+2

Румы́нія (рум.: România [romɨˈni.a]) — дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Румынія мае сухапутныя межы з Украінай на поўначы і ўсходзе, Малдовай на паўночным усходзе, Балгарыяй на поўдні, Сербіяй на паўднёвым захадзе і Венгрыяй на захадзе. На ўсходзе краіна абмываецца Чорным морам. Сталіца краіны, горад Бухарэст з насельніцтвам каля двух мільёнаў чалавек, з'яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў Еўропы па колькасці насельніцтва.

У рэльефе Румыніі вылучаюцца Карпацкія горы, Трансільванскае плато і Прыдунайскія нізіны. Румынія багата на карысныя выкапні, асабліва на вуглевадароды, аднак слаўныя часы румынскай нафты прыйшліся на ХХ стагоддзе. Клімат умераны, ўмерана кантынентальны, на паўднёвым усходзе мае рысы субтрапічнага. Рачная сетка Румыніі належыць пераважна да сістэмы Дуная, на паўночным захадзе да Чорнага мора цякуць Прут і Сірэт. Горы і плато пакрытыя шыракалістымі і хваёвымі (вышэй) лясамі, раўніны ўзараныя.

Румынія адбылася на тэрыторыі, якая прыблізна адпавядае старажытнарымскай правінцыі Дакіі. Уласна Румынія была сфармавана ў 1859 годзе праз асабістую унію дунайскіх княстваў Малдавіі і Валахіі. Новая дзяржава прыняла афіцыйную назву «Румынія» ў 1866 годзе і атрымала незалежнасць ад Асманскай імперыі ў 1878 годзе. У канцы Першай сусветнай вайны да суверэннага Каралеўства Румынія далучыліся Трансільванія, Букавіна і Бесарабія. У Другой сусветнай вайне Румынія ваявала на баку Нацысцкай Германіі да 1944 года, пасля чаго далучылася да Саюзнікаў. Пасля вайны стала сацыялістычнай дзяржавай і членам Варшаўскай дамовы. Пасля рэвалюцыі 1989 года Румынія пачала пераход да дэмакратычнага ладу і капіталістычнай рынкавай эканомікі.

Сучасная Румынія — шматпартыйная дэмакратыя, прэзідэнцка-парламентска рэспубліка, дзе захоўваецца прынцып падзелу ўладаў. Главой рэспублікі з'яўляецца прэзідэнт, вышэйшы заканадаўчы орган — двухпалатны Парламент.

Паводле дадзеных 2019 года насельніцтва Румыніі складае больш за 19 млн жыхароў, гэта 7-е месца ў ЕС. Характэрная адмоўная дынаміка колькасці насельніцтва, адзін з самых нізкіх паказчыкаў нараджальнасці ў свеце. У нацыянальным складзе пераважаюць румыны, венгры і цыганы. Большасць насельніцтва атаясамлівае сябе з праваслаўным хрысціянствам і карыстаецца румынскаю мовай. Самы нізкі ў ЕС узровень урбанізацыі (54 %). Вялікія гарады Румыніі — Брашаў, Клуж-Напока, Ясы, Тымішаара, Канстанца, Краёва.

Пасля хуткага эканамічнага росту ў пачатку 2000-х гадоў Румынія мае эканоміку, заснаваную пераважна на сферы паслуг, а таксама з'яўляецца буйным прамысловым вытворцам, у тым ліку, вытворцам і экспарцёрам машын. Да найбуйнейшых румынскіх кампаній адносяцца Automobile Dacia, Ford Romania (абедзве аўтамабілебудаванне), Petrom, Rompetrol, Romgaz (усе паліўная прамысловасць), Electrica (электраэнергетыка), RCS & RDS (тэлекамунікацыі) and Banca Transilvania (банкаўскі сектар). У 2017 годзе Румынія прадэманстравала найвышэйшыя ў ЕС тэмпы росту ВУП (7 %).

Румынія з'яўляецца членам многіх міжнародных арганізацый, уключаючы Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, НАТА (з 2004 года) і Еўрапейскага Саюза (з 2007 года). Маючы багатую культурную гісторыю, Румынія была домам уплывовых мастакоў, музыкаў, вынаходнікаў, спартоўцаў, а таксама мае мноства турыстычных славутасцей.

іншыя мовы
Acèh: Rumania
адыгабзэ: Румание
Afrikaans: Roemenië
Alemannisch: Rumänien
አማርኛ: ሮማንያ
aragonés: Rumanía
Ænglisc: Rumǣnia
العربية: رومانيا
ܐܪܡܝܐ: ܪܘܡܢܝܐ
مصرى: رومانيا
asturianu: Rumanía
авар: Романия
Aymar aru: Rumanya
azərbaycanca: Rumıniya
تۆرکجه: رومانی
башҡортса: Румыния
Boarisch: Rumänien
žemaitėška: Romunėjė
Bikol Central: Romanya
беларуская (тарашкевіца)‎: Румынія
български: Румъния
भोजपुरी: रोमानिया
Bislama: Romania
བོད་ཡིག: རོ་མ་ནི་ཡ།
বিষ্ণুপ্রিয়া মণিপুরী: রোমানিয়া
brezhoneg: Roumania
bosanski: Rumunija
буряад: Румыни
català: Romania
Chavacano de Zamboanga: Rumanía
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Romania
нохчийн: Румыни
Cebuano: Rumanya
Chamoru: Rumania
ᏣᎳᎩ: ᎶᎹᏂᏯ
کوردی: ڕۆمانیا
corsu: Romania
qırımtatarca: Romaniya
čeština: Rumunsko
kaszëbsczi: Rumùńskô
словѣньскъ / ⰔⰎⰑⰂⰡⰐⰠⰔⰍⰟ: Роумꙑнїꙗ
Чӑвашла: Румыни
Cymraeg: Rwmania
dansk: Rumænien
Deutsch: Rumänien
Zazaki: Romanya
dolnoserbski: Rumuńska
डोटेली: रोमानिया
ދިވެހިބަސް: ރުމޭނިއާ
eʋegbe: Romania
Ελληνικά: Ρουμανία
emiliàn e rumagnòl: Rumania
English: Romania
Esperanto: Rumanio
español: Rumania
eesti: Rumeenia
euskara: Errumania
estremeñu: Rumania
فارسی: رومانی
Fulfulde: Romaniya
suomi: Romania
Võro: Rumeeniä
føroyskt: Rumenia
français: Roumanie
arpetan: Roumanie
Nordfriisk: Rumänien
furlan: Romanie
Frysk: Roemeenje
Gaeilge: An Rómáin
Gagauz: Romıniya
Gàidhlig: Romàinia
galego: Romanía
Avañe'ẽ: Rrumáña
गोंयची कोंकणी / Gõychi Konknni: रोमेनिया
𐌲𐌿𐍄𐌹𐍃𐌺: 𐍂𐌿𐌼𐌰𐌽𐌾𐌰
ગુજરાતી: રોમાનિયા
Gaelg: Yn Romaan
Hausa: Romainiya
客家語/Hak-kâ-ngî: Romania
Hawaiʻi: Romānia
עברית: רומניה
हिन्दी: रोमानिया
Fiji Hindi: Romania
hrvatski: Rumunjska
hornjoserbsce: Rumunska
Kreyòl ayisyen: Woumani
magyar: Románia
հայերեն: Ռումինիա
interlingua: Romania
Bahasa Indonesia: Rumania
Interlingue: Rumania
Igbo: Romania
Ilokano: Romania
Ido: Rumania
íslenska: Rúmenía
italiano: Romania
日本語: ルーマニア
Patois: Rumienia
la .lojban.: romanias
Jawa: Ruméni
ქართული: რუმინეთი
Qaraqalpaqsha: Rumıniya
Taqbaylit: Rumanya
Адыгэбзэ: Румыниэ
Kabɩyɛ: Rumaanii
Kongo: Romania
қазақша: Румыния
kalaallisut: Rumænia
ಕನ್ನಡ: ರೊಮಾನಿಯ
한국어: 루마니아
Перем Коми: Ромыния
къарачай-малкъар: Румыния
kurdî: Romanya
коми: Румыния
kernowek: Roumani
Кыргызча: Румыния
Latina: Romania
Ladino: Rumania
Lëtzebuergesch: Rumänien
лакку: Румыниа
лезги: Румыния
Lingua Franca Nova: Romania
Limburgs: Roemenië
Ligure: Romania
lumbaart: Rumania
lingála: Rumania
lietuvių: Rumunija
latgaļu: Rumuneja
latviešu: Rumānija
мокшень: Румыние
Malagasy: Romania
олык марий: Румыний
Māori: Romeinia
македонски: Романија
മലയാളം: റൊമാനിയ
монгол: Румын
मराठी: रोमेनिया
Bahasa Melayu: Romania
Malti: Rumanija
Mirandés: Roménia
مازِرونی: رومانی
Dorerin Naoero: Romainiya
Napulitano: Rumania
Plattdüütsch: Rumänien
Nedersaksies: Roemenië
नेपाली: रोमानिया
नेपाल भाषा: रोमानिया
Nederlands: Roemenië
norsk nynorsk: Romania
norsk: Romania
Novial: Rumania
Nouormand: Roumanie
occitan: Romania
Livvinkarjala: Rumiinii
Oromoo: Romaaniyaa
ଓଡ଼ିଆ: ରୋମାନିଆ
Ирон: Румыни
ਪੰਜਾਬੀ: ਰੋਮਾਨੀਆ
Pangasinan: Romaniya
Kapampangan: Romania
Papiamentu: Romania
Picard: Roumanie
Deitsch: Rumeenie
Norfuk / Pitkern: Romainya
polski: Rumunia
Piemontèis: Romanìa
پنجابی: رومانیہ
Ποντιακά: Ρουμανία
پښتو: رومانیا
português: Romênia
Runa Simi: Rumanya
rumantsch: Rumenia
romani čhib: Rumuniya
română: România
armãneashti: Romãnia
tarandíne: Romanie
русский: Румыния
русиньскый: Румуньско
Kinyarwanda: Romaniya
саха тыла: Румыния
sardu: Romania
sicilianu: Rumanìa
Scots: Romanie
سنڌي: رومانيہ
davvisámegiella: Románia
srpskohrvatski / српскохрватски: Rumunija
Simple English: Romania
slovenčina: Rumunsko
slovenščina: Romunija
Gagana Samoa: Romania
chiShona: Romania
Soomaaliga: Romania
shqip: Rumania
српски / srpski: Румунија
Sranantongo: Romenikondre
SiSwati: IRomaniya
Sesotho: Romania
Seeltersk: Rumänien
Sunda: Romania
svenska: Rumänien
Kiswahili: Romania
ślůnski: Růmůńijo
తెలుగు: రొమేనియా
tetun: Roménia
тоҷикӣ: Руминия
ትግርኛ: ሮማንያ
Türkmençe: Rumyniýa
Tagalog: Romania
Tok Pisin: Romenia
Türkçe: Romanya
татарча/tatarça: Румыния
chiTumbuka: Romania
Twi: Romania
удмурт: Румыния
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: رۇمىنىيە
українська: Румунія
اردو: رومانیہ
oʻzbekcha/ўзбекча: Ruminiya
vèneto: Romanìa
vepsän kel’: Romanii
Tiếng Việt: România
West-Vlams: Roemenië
Volapük: Rumän
walon: Roumaneye
Winaray: Rumania
Wolof: Romaani
吴语: 罗马尼亚
хальмг: Румудин Орн
მარგალური: რუმინეთი
ייִדיש: רומעניע
Yorùbá: Románíà
Vahcuengh: Romania
Zeêuws: Roemenië
中文: 羅馬尼亞
文言: 羅馬尼亞
Bân-lâm-gú: Romania
粵語: 羅馬尼亞