Прэфектуры Японіі

Прэфектуры Японіі
(都道府県 то-до:-фу-кэн)
Адзінкі меншага ўзроўню
Акругі Японіі (支庁 ситё:)
Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
(政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі)
Паветы (郡 гун)
Муніцыпальны ўзровень
Цэнтральныя гарады
(中核市 тю:каку сі)
Адмысловыя гарады
(特例市 токурэй сі)
Гарады (市 сі)
Адмысловыя раёны Токіа
(特別区 токубэцу ку)
Раёны гарадоў (区 ку)
Мястэчкі (町 тё: / маці)
Вёскі (村 сон / мура)
Ідэнтыфікацыйны код суб'екта самакіравання

Прэфектуры Японіі — 47 адміністрацыйных адзінак Японіі вышэйшага ўзроўню. Яны аб'яднаны ў сістэму тадафукэн (яп.: 都道府県 то-до:-фу-кэн). Па гэтай сістэме краіна складаецца з адной сталічнай прэфектуры то (яп.: ) — Токіа, аднаго губернатарства до: (яп.: ) — Хакайда, двух гарадоў фу (яп.: ), якія маюць статус прэфектур, — Кіёта і Осака — і сарака трох прэфектур кэн (яп.: ). Для зручнасці ў заходнім японазнаўстве прынята зваць вышэйназваныя адзінкі «прэфектурамі».

Кожная прэфектура кіруецца прэфектам (у выпадку Хакайда — губернатарам) і ў яе ёсць свае заканадаўчы і адміністрацыйны апараты. Для зручнасці прэфектуры часта групуюцца ў рэгіёны, якія не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі.

Прэфектуры падзяляюцца на меншыя адміністрацыйныя адзінкі. Гэта акруга Хакайда, адмысловыя гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, і паветы. Акругі, якіх налічваецца 14, існуюць толькі ў прэфектуры Хакайда. Для астатніх прэфектур адзінкай падзелу з'яўляецца павет. Да адмысловых гарадоў, вызначаным указамі ўрада, належаць гарады, насельніцтва якіх перавышае 500 тысяч чалавек. Сталіца Токіа да ліку падобных гарадоў не належыць, з прычыны таго, што з'яўляецца гарадскім кангламератам, а не горадам.

Сучасная сістэма адміністрацыйнага падзелу была ўкаранёная ў перыяд Мэйдзі ў 1871, у выніку чаго былі ліквідаваны феоды хан і створаны прэфектуры. Гэта падзея носіць назву хайхан тыкэн (яп.: 廃藩置県). Напачатку колькасць прэфектур адпавядала колькасці хан — звыш за 300 адзінак. З часам іх скарацілі да 72, а ў 1888 г. — да 47. Закон аб мясцовай аўтаноміі даў прэфектурам больш уладных паўнамоцтваў. Нарэшце, улічваючы імклівае развіццё ўрбанізацыі ў Японіі, японскі ўрад разглядае праект рэфармавання прэфектур у 10 вялікіх адміністрацыйных адзінак.

Акрамя прэфектур і паветаў, у краіне існуюць адміністрацыйныя адзінкі муніцыпальнага ўзроўню, якія карыстаюцца шырокай аўтаноміяй. Гэта цэнтральныя гарады прэфектур, адмысловыя гарады, уласна гарады, 23 спецыяльныя раёны Токіа, а таксама пасёлкі і вёскі.

іншыя мовы
Bahasa Banjar: Prefektur Japang
日本語: 都道府県
한국어: 도도부현
Bahasa Melayu: Wilayah di Jepun
norsk nynorsk: Japanske prefektur
srpskohrvatski / српскохрватски: Prefekture Japana
Simple English: Prefectures of Japan
српски / srpski: Префектуре Јапана
Kiswahili: Mikoa ya Japani
українська: Префектури Японії