Ном (Старажытны Егіпет)
English: Nome (Egypt)

Татэмы номаў Старажытнага Егіпта. Музей Луўра.

Ном (ад стар.-грэч.: νομός вобласць, акруга; лац.: nomus), септ, сепат (егіп. spt, sp3t) — адміністрацыйная акруга ў Старажытным Егіпце.

Уяўляла сабой палітычнае аб'яднанне, неабходнае для ўтварэння і функцыянавання адзінай ірыгацыйнай сістэмы. Кожны ном меў дакладна вызначаныя межы, палітычны і рэлігійны цэнтр, войска, герб і багоў-апекуноў.Адміністрацыйным апаратам кіраваў намарх (правіцель нома).

Колькасць номаў і іх плошча не былі пастаяннымі. У спісах номаў Старога царства (28—23 ст. да н.э.) у храмах фараонаў Снофру і Ніусерра пералічаны 37 номаў. У «Кнізе мёртвых» (стараж.-егіпецкі зборнік заклінанняў і гімнаў) названы 42 багі, што адпавядала 42 номам Новага царства (каля 1580 — каля 1070 да н.э.).

  • Літаратура

Літаратура

Ном //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. С. 376.

іншыя мовы
Afrikaans: Nomos
مصرى: كور مصر
asturianu: Nomo
български: Ном (Египет)
brezhoneg: Nom (Henegipt)
català: Nomós
čeština: Nom
English: Nome (Egypt)
Esperanto: Nomoso
español: Nomo
euskara: Nomo
suomi: Nomos
galego: Nomo
magyar: Nomosz
Bahasa Indonesia: Nome (Mesir)
italiano: Nomo (Egitto)
한국어: 노모스
Кыргызча: Номдор
lietuvių: Nomas (Egiptas)
Nederlands: Nomos (Egypte)
polski: Nomy
português: Nomo
română: Nomă (Egipt)
Simple English: Nome (Egypt)
slovenčina: Nom (Egypt)
slovenščina: Nom
српски / srpski: Нома (Египат)
Türkçe: Nom
中文: 诺姆