Мілан Кундзера

Мілан Кундзера
чэшск.: Milan Kundera
Milan Kundera.jpg
Мілан Кундзера
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

1 красавіка 1929(1929-04-01) (88 гадоў)

Месца нараджэння:

Брно, Чэхаславакія

Грамадзянства:

Чэхаславакія Чэхаславакія
Францыя Францыя

Бацька:

Ludvík Kundera [d]

Альма-матар:

Карлаў універсітэт

Месца працы:

Вышэйшая школа сацыяльных навук, Францыя [d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

празаік, эсэіст

Гады творчасці:

з 1967

Кірунак:

мадэрнізм

Жанр:

раман, апавяданне, эсэ

Мова твораў:

чэшская, французская

Дэбют:

«Жарт»

Узнагароды:

Austrian State Prize for European Literature [d]

Herder Prize [d]

прэмія Чына дэль Дука [d]

Medal of Merit [d]

ордэн Ганаровага легіёна

Vilenica Prize [d]

Prix Médicis for foreign literature [d]

Nelly Sachs Prize [d]

Jerusalem Prize [d]

Commons-logo.svg  Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Мі́лан Ку́ндзера ( чэшск.: Milan Kundera; нар. 1 красавіка 1929, Брно, Чэхаславакія) . Піша па-чэшску і па-французску. Найбольш знакаміты яго твор называецца «Невыносная лёгкасць быцця».

Жыццё і творчасць

Чэхаславакія

Бацькам Мілана быў Людвік Кундзера, музыказнаўца і пазней рэктар Музычнай Акадэміі ў Брно1948 па 1961 год). Пісьменнік рана навучыўся граць на піяніна, музыка моцна паўплывала на ўсю яго творчасць. У 1945 годзе, будучы гімназістам, пераклаў верш Уладзіміра Маякоўскага, які быў апублікаваны ў часопісе «Гонг». Тады ж пачаў сам пісаць вершы.

Пасля вайны падпрацоўваў як рознарабочы і джазавы музыка. У 1948 годзе скончыў гімназію ў Брно і пачаў вывучаць музыку і літаратуру ў Пражскім Карлавым універсітэце. Аднак у хуткім часе пісьменнік перайшоў у Кінаакадэмію. У 1950 годзе па палітычных прычынах вымушаны быў прыпыніць навучанне на два гады (Кундзера і яго ўніверсітэцкі таварыш былі выключаныя з камуністычнай партыі, у якую Мілан уступіў у 1948 годзе, за антыпартыйныя дзеянні). Яго раман «Жарт», напісаны ў 19651967 гг., шмат у чым натхнёны падзеямі таго перыяду жыцця маладога пісьменніка. У 1956 годзе Кундзера зноў уступае ў кампартыю, аднак у 1970 годзе яго канчаткова выключаюць з яе.

Пасля заканчэння вучобы Мілан Кундзера выкладаў на факультэце кіно Пражскай акадэміі музыкі і драматургіі. У 1957 годзе ён выдаў лірычны зборнік «Маналогі», у які ўвайшлі інтэлектуальныя вершы пра каханне. Пісьменнік піша шэраг эсэ, прысвечаных авангарднай паэзіі, для перыядычных выданняў «Literarni noviny» і «Listy».

Як і шматлікія іншыя чэшскія інтэлектуалы, Кундзера прымаў актыўны ўдзел у падзеях Пражскай вясны. З-за гэтага ён быў пазбаўлены магчымасці выкладаць, яго кнігі былі забароненыя і выняты з усіх бібліятэк Чэхаславакіі.

Францыя

У 1975 годзе Кундзера з жонкай Верай Грабанковай імігравалі ў Францыю, дзе пісьменнік атрымаў месца выкладчыка. У 1978 годзе, пасля выдання раману «Кніга смеху і забыцця» (Kniha smíchu a zapomnění), чэшскі ўрад пазбавіў пісьменніка чэшскага грамадзянства. З 1981 года ён з'яўляецца грамадзянінам Францыі. У 1978 годзе Кундзера пераехаў у Парыж, дзе ў 1984 годзе з'явіўся яго самы знакаміты твор — раман «Невыносная лёгкасць быцця» («Nesnesitelná lehkost bytí»).

Пачынаючы з выдадзенага ў 1994 годзе раману «La lenteur» Кундзера піша па-французску.

іншыя мовы
aragonés: Milan Kundera
azərbaycanca: Milan Kundera
беларуская (тарашкевіца)‎: Мілан Кундэра
български: Милан Кундера
bosanski: Milan Kundera
català: Milan Kundera
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Milan Kundera
čeština: Milan Kundera
Deutsch: Milan Kundera
Ελληνικά: Μίλαν Κούντερα
English: Milan Kundera
Esperanto: Milan Kundera
español: Milan Kundera
euskara: Milan Kundera
français: Milan Kundera
Gaeilge: Milan Kundera
hrvatski: Milan Kundera
Bahasa Indonesia: Milan Kundera
íslenska: Milan Kundera
italiano: Milan Kundera
한국어: 밀란 쿤데라
Limburgs: Milan Kundera
lietuvių: Milan Kundera
latviešu: Milans Kundera
македонски: Милан Кундера
مازِرونی: میلان کوندرا
Nederlands: Milan Kundera
occitan: Milan Kundera
português: Milan Kundera
română: Milan Kundera
srpskohrvatski / српскохрватски: Milan Kundera
Simple English: Milan Kundera
slovenčina: Milan Kundera
slovenščina: Milan Kundera
српски / srpski: Милан Кундера
svenska: Milan Kundera
Tagalog: Milan Kundera
Türkçe: Milan Kundera
українська: Мілан Кундера
Tiếng Việt: Milan Kundera
Volapük: Milan Kundera