Ліндан Бэйнс Джонсан

Ліндан Бэйнс Джонсан
Lyndon Baines Johnson
Ліндан Бэйнс Джонсан
сцяг
36-ы прэзідэнт ЗША
сцяг
22 лістапада 1963 — 20 студзеня 1969
Віцэ-прэзідэнт:няма (1963—1965)
Х'юберт Харэйша Хамфры
Папярэднік:Джон Кенэдзі
Пераемнік:Рычард Ніксан
сцяг
37-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
сцяг
20 студзеня 1961 — 22 лістапада 1963
Прэзідэнт:Джон Кенэдзі
Папярэднік:Рычард Ніксан
Пераемнік:пасада вакантная
Х'юберт Харэйша Хамфры
сцяг
Сенатар ад штата Тэхас
сцяг
3 студзеня 1949 — 3 студзеня 1961
Папярэднік:Уілберт Лі О'Дэніэл
Пераемнік:Уільям Блэклі
сцяг
Член Палаты прадстаўнікоў ад 10-й выбарчай акругі Тэхаса
сцяг
10 красавіка 1937 — 3 студзеня 1949
Папярэднік:Джэймс Б'юкенен
Пераемнік:Гамер Торнберы
 
Партыя:Дэмакратычная партыя ЗША
Адукацыя:
Дзейнасць:палітык, дзяржаўны дзеяч
Веравызнанне:Пратэстанцтва, царква Хрыста
Нараджэнне:27 жніўня 1908(1908-08-27)
Смерць:22 студзеня 1973(1973-01-22) (64 гады)
Пахаванне:
  • Нацыянальны гістарычны парк імя Ліндана Б. Джонсана[d]
Бацька:Сэмюэл Джонсан-малодшы
Маці:Рэбека Бэйнс
Жонка:Клодзія Алта (вядомая як Лэдзі Бёрд), народжаная Тэйлар (1912-2007)
Дзеці:Lynda Bird Johnson Robb[d] і Luci Baines Johnson[d]
 
Ваенная служба
Гады службы:19411942
Прыналежнасць:Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
Род войскаў:Seal of the United States Department of the Navy.svg Ваенна-марскія сілы
Званне:US-O4 insignia.svg капітан-лейтэнант
Бітвы:Другая сусветная вайна
 · Уварванне на Саламауа-Лаэ
 
Аўтограф:Lyndon B. Johnson signature 2.svg
 
Узнагароды:
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Сярэбраная зорка, ЗША

Ліндан Бэйнс Джонсан (англ.: Lyndon Baines Johnson; 27 жніўня 1908, Стоўнвал, штат Тэхас — 22 студзеня 1973, Стоўнвал, штат Тэхас) — 36-ы прэзідэнт ЗША ад Дэмакратычнай партыі з 22 лістапада 1963 па 20 студзеня 1969 года.

Біяграфія

Пасля сканчэння Тэхаскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1930 годзе, Джонсан працаваў дэпутатам у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1937 па 1949 год, а пасля з 1949 па 1961 год як сенатар Злучаных Штатаў, з іх два гады як лідар большасці ў Сенаце, і яшчэ два гады, як лідар сенацкай меншасці.

У 1960 годзе Джонсан пачаў кампанію за вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах. Нягледзячы на няўдачу, ён быў абраны напарнікам сенатара Джона Ф. Кэнедзі з штата Масачусетс. Разам яны выйгралі выбары над Рычардам Ніксанам, і 20 студзеня 1961 года Джонсан быў прыведзены да прысягі ў якасці віцэ-прэзідэнта. Праз два гады і дзесяць месяцаў, 22 лістапада 1963 года, Джонсан заняніў Кенэдзі на пасадзе прэзідэнта з-за забойства апошняга. Ён абраўся на поўны тэрмін на выбарах 1964 года, калі перамог над рэспубліканскім апанентам з Арызоны сенатарам Бары Голдуатэрам. Ён з’яўляецца адным з чатырох чалавек, якія знаходзіліся на пасадзе прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, а таксама ў абедзвюх палатах Кангрэса.

Джонсан распрацаваў заканадаўчыя акты «Вялікага грамадства», якія падтрымлівалі грамадзянскія правы, грамадскае вяшчанне, Медыкэр, Медыкейд, дапамогу адукацыі, мастацтва, гарадскога і сельскага развіцця, камунальных паслуг, а таксама « Вайны з беднасцю». Фінансуемая часткова за кошт роста эканомікі, барацьба з беднасцю дапамагла мільёнам амерыканцаў падняцца над рысай беднасці ў перыяд прэзідэнцтва Джонсана. Падпісаныя Джонсанам законапраекты аб грамадзянскіх правах забаранялі расавую дыскрымінацыю ў дзяржаўных установах, гандлі паміж штатамі, на працоўных месцах, а Закон аб выбарчых правах адмяняў пэўныя патрабаванні ў паўднёвых штатах, якія выкарыстоўваліся для пазбаўлення грамадзянскіх правоў афра-амерыканцаў. З прыняццем Закона аб іміграцыі і грамадзянства 1965 года, іміграцыйная сістэма краіны была рэфармавана і ўсё квоты па расаваму паходжанню былі выдаленыя (замененыя нацыянальнымі квотамі). Джонсан быў вядомы сваёй уладнай, часам абразівай асобай і «Джонсанавым абыходжаннем» — агрэсіўным прымусам уплывовых палітыкаў пры прасоўванні заканадаўчых актаў.

Падчас прэзідэнцтва Джонсана адбылася эскалацыя амерыканскага ўдзела ў вайне ў В’етнаме. У 1964 годзе Кангрэс ЗША прыняў рэзалюцыю па Танкінскаму заліву, якая прадаставіла Джонсану права выкарыстоўваць ваенную сілу ў Паўднёва-Усходняй Азіі без неабходнасці прасіць афіцыйнага абвяшчэння вайны. Лік амерыканскіх вайскоўцаў у В’етнаме рэзка ўзрос, з 16 000 дарадцаў на небаявых пазіцыях у 1963 годзе да 550 000 на пачатку 1968 года, большасць з якіх удзельнічалі ў баявых дзеяннях. Амерыканскія страты выраслі, а мірны працэс аказаўся пад пагрозай. Узросшая занепакоенасць вайной стымулявала вялікі, агрэсіўны антываенны рух асабліва ва ўніверсітэцкіх гарадках у ЗША і за мяжой.

Джонсан сутыкнуўся з далейшымі праблемамі, калі летам 1965 года ўспыхнулі масавыя беспарадкі ў большасці буйных гарадоў, а ўзровень злачыннасці рэзка ўзрос, у той час як яго праціўнікі патрабавалі «закона і парадку». Негледзячы на тое, што Джонсан пачаў сваё прэзідэнцтва маючы шырокае адабрэнне, яго падтрымка рэзка ўпала, з-за непакоеннасці публікі вайной і ростам гвалту ў краіне. У 1968 году Дэмакратычная партыя апынулася на грані расколу, калі антываенныя колы асудзілі палітыку Джонсана; ён зняў сваю заяўку на паўторны ўдзел у выбарах пасля правалу на папярэдніх партыйных выбарах у Нью-Гэмпшыры. Рэспубліканец Рычард Ніксан быў абраны яго пераемнікам, а Кааліцыя новага курсу, якая дамінавала ў прэзідэнцкай палітыкі на працягу 36 гадоў, спыніла своё існаванне. Пасля таго, як ён пакінуў свой пост у студзені 1969 гада, Джонсан вярнуўся ў сваё ранча ў Тэхасе, дзе ён 22 студзеня 1973 года памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 64 гадоў.

Гісторыкі адзначаюць, што кіраўніцтва Джонсана адзначыла пік сучаснага лібералізму ў Злучаных Штатах пасля Новага курсу. Многія гісторыкі хваляць Джоннсана з-за яго ўнутранай палітыкі і прыняцця многіх важных законаў, якія датычыліся грамадзянскіх правоў, кантролю зброі, захавання дзікай прыроды і сацыяльнага забеспячэння.

іншыя мовы
Alemannisch: Lyndon B. Johnson
azərbaycanca: Lindon Conson
žemaitėška: Lyndon Johnson
Bikol Central: Lyndon B. Johnson
беларуская (тарашкевіца)‎: Ліндан Бэйнз Джонсан
български: Линдън Джонсън
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Lyndon B. Johnson
Ελληνικά: Λύντον Τζόνσον
emiliàn e rumagnòl: Lyndon B. Johnson
गोंयची कोंकणी / Gõychi Konknni: Lyndon Johnson
客家語/Hak-kâ-ngî: Lyndon B. Johnson
hornjoserbsce: Lyndon B. Johnson
interlingua: Lyndon B. Johnson
Bahasa Indonesia: Lyndon Baines Johnson
한국어: 린든 B. 존슨
Lëtzebuergesch: Lyndon B. Johnson
Lingua Franca Nova: Lyndon Baines Johnson
lietuvių: Lyndon Johnson
Bahasa Melayu: Lyndon B. Johnson
Plattdüütsch: Lyndon Baines Johnson
Nederlands: Lyndon B. Johnson
norsk nynorsk: Lyndon B. Johnson
Kapampangan: Lyndon B. Johnson
Piemontèis: Lyndon B. Johnson
português: Lyndon B. Johnson
Kinyarwanda: Lyndon B. Johnson
sicilianu: Lyndon Johnson
srpskohrvatski / српскохрватски: Lyndon B. Johnson
Simple English: Lyndon B. Johnson
slovenčina: Lyndon B. Johnson
slovenščina: Lyndon B. Johnson
српски / srpski: Линдон Џонсон
українська: Ліндон Джонсон
oʻzbekcha/ўзбекча: Lyndon Johnson
Tiếng Việt: Lyndon B. Johnson
მარგალური: ლინდონ ჯონსონი
Bân-lâm-gú: Lyndon B. Johnson