Лексікалогія

Лексікалогія — раздзел мовазнаўства, якім вывучае лексіку як сукупнасць слоў мовы.

Падзяляецца на агульную, якая вывучае заканамернасці функцыянавання слоў, уласцівых усім мовам, і прыватную, якая вывучае заканамернасці, уласцівыя якой-небудзь мове.

У межах прыватнай лексікалогіі вылучаюцца лексікалогіі: апісальная або сінхронная (ад грэч.: syn разам і грэч.: chronos час), якая даследуе слоўнікавы склад мовы ў яго сучасным стане; гістарычная або дыяхранічная (ад грэч.: dia праз і грэч.: chronos час), якая даследуе гісторыю слоўнікавага складу мовы; параўнальная, якая вывучае лексіку пэўнай мовы шляхам параўнання яе з лексікай іншых моў.

Лексікалогія даследуе функцыянаванне слоў як асобных адзінак мовы; выяўляе разнастайныя міжслоўныя сувязі: паводле гукавой формы ( аманімія, паранімія), тоеснасці значэнняў ( антанімія), паводле сувязі словаў з пазамоўнымі фактарамі (утварэнне лексіка-семантычных, тэматычных груп), паводле здольнасці ўступаць у свабодныя і звязаныя спалучэнні; раскрывае суаднесенасць слова са стылямі мовы (агульнаўжывальнасць і стылістычная дыферэнцыяцыя), вывучае шляхі ўзнікнення і суіснаванне ў мове слоў рознага паходжання; распрацоўвае нормы словаўжывання.

Лексікалогія непасрэдна звязаная з іншымі раздзеламі мовазнаўства: семасіялогіяй, анамасіялогіяй, анамастыкай, стылістыкай, дыялекталогіяй, фразеалогіяй, этымалогіяй, лексікаграфіяй.

  • Літаратура

Літаратура

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
іншыя мовы
العربية: علم المعاجم
asturianu: Lexicoloxía
башҡортса: Лексикология
беларуская (тарашкевіца)‎: Лексыкалёгія
български: Лексикология
bosanski: Leksikologija
català: Lexicologia
کوردی: وشەناسی
čeština: Lexikologie
Чӑвашла: Лексикологи
Deutsch: Lexikologie
English: Lexicology
Esperanto: Leksikologio
español: Lexicología
euskara: Lexikologia
français: Lexicologie
galego: Lexicoloxía
हिन्दी: कोशविज्ञान
hrvatski: Leksikologija
Bahasa Indonesia: Leksikologi
italiano: Lessicologia
日本語: 語彙論
қазақша: Лексикология
한국어: 어휘론
lietuvių: Leksikologija
latviešu: Leksikoloģija
македонски: Лексикологија
Nederlands: Lexicologie
occitan: Lexicologia
polski: Leksykologia
português: Lexicologia
română: Lexicologie
русский: Лексикология
Scots: Lexicology
srpskohrvatski / српскохрватски: Leksikologija
slovenčina: Lexikológia
slovenščina: Slovaroslovje
српски / srpski: Лексикологија
svenska: Lexikologi
татарча/tatarça: Лексикология
українська: Лексикологія
oʻzbekcha/ўзбекча: Leksikologiya
中文: 词汇学