Другая сусветная вайна
English: World War II

Другая сусветная вайна
Infobox collage for WWII.PNG
Па гадзіннікавай стрэлцы з верхняй левай выявы: Кітайскія войскі ў бітве пры Ваньцзяліне; Аўстралійскія гарматы 25-pounder у першай бітве за Эль-Аламейн; нямецкія пікіруючыя бамбардзіроўшчыкі Junkers Ju 87 на Усходнім фроце ў снежні 1943; Ваенна-марскія сілы ЗША ў заліве Лінгаен; Вільгельм Кейтэль падпісвае акт капітуляцыі Германіі; Войскі СССР у Сталінградскай бітве.
Дата1 верасня 1939 — 2 верасня 1945
МесцаЕўропа, Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія, Паўночная і Заходняя Афрыка, Блізкі Усход, Атлантычны, Індыйскі, Ціхі і Паўночны Ледавіты акіяны, Міжземнамор'е
ПрычынаІмкненні многіх дзяржаў; наступствы Версальска-Вашынгтонскай сістэмы; сусветны эканамічны крызіс
ВынікПерамога антыгітлераўскай кааліцыі. Стварэнне ААН. Забарона і асуджэнне ідэалогій фашызму і нацызму. СССР і ЗША становяцца звышдзяржавамі. Змяншэнне ролі Вялікабрытаніі і Францыі ў сусветнай палітыцы. Раскол свету на два лагеры; пачатак Халоднай вайны. Дэкаланізацыя вялізных каланіяльных імперый
Праціўнікі
Антыгітлераўская кааліцыя (Асноўныя ўдзельнікі):

Flag of the Soviet Union.svg СССР
і дзяржавы-

(з 22 чэрвеня 1941 г.)
Flag of the United States.svg ЗША
(з 8 снежня 1941 г.)
Flag of the United Kingdom.svg Брытанская імперыя

Flag of the Republic of China.svg Кітай
(з 7 ліпеня 1937 г.)
Flag of France.svg Францыя (1939—1940)
Flag of Poland.svg Польшча
Flag of Belgium (civil).svg Бельгія (1940)
Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды (1940—1942)
Flag of Luxembourg.svg Люксембург (1940)
Flag of Norway.svg Нарвегія (1940)
Flag of Yugoslavia (1918–1941).svg Югаславія
Flag of Denmark.svg Данія (1940)
Hellenic Kingdom Flag 1935.svg Грэцыя (1940—1941)
Flag of the Czech Republic.svg Чэхаславакія
Flag of Brazil (1889–1960).svg Бразілія
Flag of Mexico.svg Мексіка
Flag of Ethiopia (1897-1936; 1941-1974).svg Эфіопія


Рухі Супраціўлення
на акупіраваных
тэрыторыях:

Flag of Free France (1940-1944).svg Францыя
Flag of Yugoslavia (1943–1946).svg армія Югаславіі[1]
Flag of Ukraine.svg Украінская паўстанчая армія (1942—1943)[2][3]


Дзяржавы, якія выйшлі з нацысцкага блоку:
Flag of Romania.svg Румынія (1944—1945)
Flag of Bulgaria.svg Балгарыя (1944—1945)
Flag of Italy (1861–1946).svg Італія
Flag of Finland (1918).svg Фінляндыя (1944—1945)
Flag of Iraq (1924–1959).svg Ірак (1941—1945)


Аб'явілі вайну Германіі,

Краіны Восі:

Flag of the NSDAP (1920–1945).svg Германія
і дзяржавы-

Flag of Japan (1870–1999).svg Японія
і дзяржавы-

Flag of Italy (1861–1946).svg Італія (1940—1943)
і дзяржавы-

Flag of Hungary (1915-1918, 1919-1946).svg Венгрыя (1941—1944)
Flag of Finland (1918).svg Фінляндыя (1941—1944)
Flag of Romania.svg Румынія (1941—1944)
Flag of Philippe Pétain, Chief of State of Vichy France.svg Францыя (1940—1945)
Flag of Bulgaria.svg Балгарыя (1941—1944)
Flag of Thailand.svg Тайланд
Flag of Iraq (1924–1959).svg Ірак (1941)


Калабарацыянісцкія воінскія фарміраванні:
Naval Ensign of Russia.svg Руская вызваленчая армія


Праціўнікі дзяржаў
Антыгітлераўскай кааліцыі,
якія не ўваходзілі ў Вось:

State flag of Iran (1933–1964).svg Іран (1941)


Дзяржавы, якія падтрымлівалі Вось:
Flag of Spain (1938–1945).svg Іспанія[5]

Камандуючыя
Flag of the Soviet Union.svg Іосіф Сталін

Flag of the United Kingdom.svg Уінстан Чэрчыль
Flag of the President of the United States (1916-1945).svg Франклін Рузвельт
Flag of the Republic of China.svg Чан Кайшы

Standarte Adolf Hitlers.svg Адольф Гітлер

Flag of the Japanese Emperor.svg Хірахіта
Flag of Prime Minister of Italy (1927-1943).svg Беніта Мусаліні

Страты
Страты сярод ваенных:
14-16 млн. чалавек

Страты сярод грамадзянскага насельніцтва:
36-45 млн. чалавек
Усяго: 50-61 млн. чалавек (1937-1945)

Страты сярод ваенных:
8 млн. чалавек

Страты сярод грамадзянскага насельніцтва:
4 млн. чалавек
Усяго: 12 млн. чалавек (1937-1945)

Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Другая сусветная вайна — глабальная вайна, якая цягнулася з 1939 па 1945 год, але звязаныя канфлікты пачаліся раней. У ёй прымала ўдзел пераважная большасць краін свету — у тым ліку ўсе буйныя дзяржавы — якія ў канчатковым выніку ўтварылі два супрацьлеглыя ваенныя лагеры: «саюзнікі» (англ.: Allies) і краіны Восі. Гэта была найбуйнейшая вайна ў гісторыі чалавецтва, непасрэдны ўдзел у якой прынялі больш за 100 мільёнаў чалавек з больш чым 30 краін. У стане «татальнай вайны» асноўныя ўдзельнікі кінулі ўсе свае эканамічныя, прамысловыя і навуковыя магчымасці на ваенныя дзеянні, сцёршы грань паміж грамадзянскімі і ваеннымі рэсурсамі. Вайна была адзначана масавай гібеллю грамадзянскага насельніцтва, у тым ліку Халакостам (у выніку якога загінулі каля 11 мільёнаў чалавек) і стратэгічнымі бамбардзіроўкамі прамысловых і населеных пунктаў (у якіх былі забітыя каля мільёна чалавек і якія ўключалі ў сябе атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі), што прывяло, паводле ацэнак, да агульнай колькасці загінулых ад 50 да 80 мільёнаў. Гэта зрабіла Другую сусветную вайну самым смяротным канфліктам у гісторыі чалавецтва.

Японская Імперыя задалася мэтай дамінавання ў Азіі і Ціхім акіяне і ўжо ў 1937 годзе знаходзілася ў стане вайны з Кітайскай Рэспублікай. Але звычайна лічыцца, што 2-я сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года з уварвання Германіі ў Польшчу і наступнага аб'яўлення Францыяй і Вялікабрытаніяй вайны Германіі. З канца 1939 да пачатку 1941 года, дзякуючы серыі кампаній і дамоваў, Германія захапіла або кантралявала вялікую частку кантынентальнай Еўропы і сфармавала альянс Восі з Італіяй і Японіяй. На падставе пакта Молатава-Рыбентропа ў жніўні 1939 года Германія і СССР падзялілі і далучылі да сябе тэрыторыі сваіх еўрапейскіх суседзяў: Польшчы, Румыніі, Фінляндыі і краін Балтыі. Вайна працягвалася, перш за ўсё, паміж краінамі Восі і кааліцыяй Вялікабрытаніі і Брытанскай Садружнасці, і ўключала ў сябе заходнеафрыканскую і ўсходнеафрыканскую кампаніі, бітву за Брытанію, кампанію бамбардзіровак «бліц», балканскую кампанію і працяглую бітву за Атлантыку. У чэрвені 1941 года войскі краін Восі распачалі ўварванне ў СССР, адкрываючы найвялікшы тэатр ваенных дзеянняў у гісторыі, які ўцягнуў вялікую частку ваенных сілаў Восі ў вайну на знясіленне. У снежні 1941 года Японія напала на ЗША і еўрапейскія тэрыторыі ў Ціхім акіяне і хутка падпарадкавала яго заходнюю частку.

Прасоўванне Восі было спынена ў 1942 годзе, калі Японія пацярпела паражэнне ў бітве за Мідуэй недалёка ад Гаваяў, а Германія была пераможана ў бітве за Сталінград у СССР, а таксама ў Паўночнай Афрыцы . У 1943 годзе пасля шэрагу паразаў Германіі на Усходнім фронце, уварвання саюзных войскаў у Італію, што прывяло да капітуляцыі Італіі, і перамог саюзнікаў у Ціхім акіяне, краіны Восі страцілі ініцыятыву і пачалі стратэгічнае адступленне на ўсіх франтах. У 1944 годзе заходнія саюзныя войскі здзейснілі ўварванне ў захопленую Германіяй Францыю ў той час, як СССР аднавіў усе свае тэрытарыяльныя страты і пачаў наступленне на тэрыторыю Германіі і яе саюзнікаў. Цягам 1944 і 1945 гадоў Японія панесла буйныя страты ў мацерыковай Азіі, у паўднёвым Кітаі і Бірме, а саюзнікі знішчылі японскі флот і авалодалі ключавымі выспамі ў заходняй частцы Ціхага акіяна.

Вайна ў Еўропе скончылася ўварваннем заходніх саюзнікаў і СССР у Германію, якое прывяло да ўзяцця Берліна войскамі СССР і Польшчы і наступнай безумоўнай капітуляцыі Германіі 8 мая 1945 года. Пасля апублікавання Патсдамскай дэкларацыі 26 ліпеня 1945 года і адмовы Японіі капітуляваць на яе ўмовах ЗША скінулі атамныя бомбы на японскія гарады Хірасіму і Нагасікі 6 і 9 жніўня адпаведна. Пасля аб'яўлення СССР вайны Японіі і ўварвання ў Маньчжурыю і з улікам непазбежнага ўварвання ў японскі архіпелаг, а таксама магчымасці іншых атамных бамбардзіровак Японія капітулявала 15 жніўня 1945 года. Такім чынам, скончылася вайна ў Азіі, замацаваўшы агульную перамогу саюзнікаў у вайне.

Другая сусветная вайна змяніла палітычную расстаноўку і сацыяльную структуру свету. Дзеля садзейнічання развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і прадухілення будучых канфліктаў была створана Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН). Вялікія дзяржавы-пераможцы — ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, СССР і Кітай — сталі пастаяннымі членамі Савета Бяспекі ААН. ЗША і СССР сталі канкуруючымі звышдзяржавамі і праціўнікамі ў халоднай вайне, якая доўжылася на працягу наступных 46 гадоў. Між тым сусветны ўплыў еўрапейскіх дзяржаў саслабеў разам з пачаткам дэкаланізацыі Азіі і Афрыкі.

іншыя мовы
Alemannisch: Zweiter Weltkrieg
žemaitėška: Ontra svieta vaina
беларуская (тарашкевіца)‎: Другая сусьветная вайна
Bislama: Wol Wo Tu
brezhoneg: Eil Brezel-bed
Chavacano de Zamboanga: Segunda Guerra Mundial
qırımtatarca: Ekinci Cian cenki
dolnoserbski: Druga swětowa wójna
emiliàn e rumagnòl: Secånda guèra mundièl
English: World War II
Esperanto: Dua mondmilito
estremeñu: II Guerra Mundial
Nordfriisk: Naist Wäältkrich
Gàidhlig: An Dàrna Cogadh
客家語/Hak-kâ-ngî: Thi-ngi-chhṳ Sṳ-kie Thai-chan
Fiji Hindi: World War II
hornjoserbsce: Druha swětowa wójna
Kreyòl ayisyen: Dezyèm Gè mondyal
Bahasa Indonesia: Perang Dunia II
Patois: Wol Waar II
къарачай-малкъар: Экинчи дуния къазауат
Ripoarisch: Zweide Weltkresch
Lëtzebuergesch: Zweete Weltkrich
Lingua Franca Nova: Gera Mundal Du
لۊری شومالی: جٱنڳ جهونی دۏئم
Basa Banyumasan: Perang Donya II
Minangkabau: Parang Dunia II
Bahasa Melayu: Perang Dunia Kedua
မြန်မာဘာသာ: ဒုတိယ ကမ္ဘာစစ်
مازِرونی: جهونی جنگ دوم
Dorerin Naoero: Eaket Eb II
Plattdüütsch: Tweete Weltkrieg
Nedersaksies: Tweede Wereldoorlog
नेपाल भाषा: तःहताः २
norsk nynorsk: Andre verdskrigen
Norfuk / Pitkern: Werl War II
davvisámegiella: Nubbi máilmmisoahti
srpskohrvatski / српскохрватски: Drugi svjetski rat
Simple English: World War II
slovenščina: Druga svetovna vojna
српски / srpski: Други светски рат
Türkmençe: İkinji Jahan Urşy
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: ئىككىنچى دۇنيا ئۇرۇشى
oʻzbekcha/ўзбекча: Ikkinchi jahon urushi
vepsän kel’: Toine mail'man soda
Volapük: Volakrig telid