Дональд Трамп

Дональд Джон Трамп
англ.: Donald John Trump
Donald Trump official portrait.jpg
Trump coa.svg
сцяг
45-ы Прэзідэнт ЗША
з 20 студзеня 2017
Віцэ-прэзідэнт:Майк Пенс
Папярэднік:Барак Абама
 
Партыя:Рэспубліканская партыя (1987–1999, 2009–2011, з 2012)
Дэмакратычная партыя (да 1987, 2001–2009)
Партыя рэформ (1999–2001)
Беспартыйны (2011–2012)
Адукацыя:Фордэмскі ўніверсітэт[d]
Уортанская школа бізнесу[d]
школа К'ю-Форэст[d]
Нью-Ёркская ваенная акадэмія[d]
Пенсільванскі ўніверсітэт
Навуковая ступень:Бакалаўр у эканоміцы (1968)
Дзейнасць:бізнесмен, палітык
Веравызнанне:прэсвітэрыянства
Нараджэнне:14 чэрвеня 1946(1946-06-14)[1][2][…] (72 гады)
Бальніца «Джамэйка»[d], Куінс, Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША[2][3]
Дынастыя:Trump family[d]
Бацька:Фрэд Трамп[d]
Маці:Мары Эн Мак-Лаўд[d]
Жонка:Івана Трамп (1977—1992)
Марла Мэйплз (1993—1999)
Меланья Трамп (з 2005)
Дзеці:Ціфані Трамп
Эрык Трамп
 
Сайт:donaldjtrump.com
 
Аўтограф:Donald Trump Signature.svg
 
Узнагароды:

star on Hollywood Walk of Fame[d] (16 студзеня 2007)

Jewish National Fund Tree of Life Award[d] (1983)

Golden Raspberry Award for Worst Supporting Actor[d] (1990)

Ellis Island Medal of Honor

Чалавек года па версіі часопіса «Time»[d] (2016)

Doublespeak Award[d] (2016)

Gaming Hall of Fame[d] (1995)

WWE Hall of Fame[d] (2013)

Order of Abdulaziz al Saud

Прэзідэнцкі ордэн Ззянне[d]

Дональд Джон Трамп (англ.: Donald John Trump; нар. 14 чэрвеня 1946, Куінс, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі бізнесмен, медыямагнат, пісьменнік, палітык і 45-ы прэзідэнт ЗША з 20 студзеня 2017 года. Прэзідэнт «The Trump Organization», якая з'яўляецца асноўнай холдынгавай кампаніяй для яго нерухомасці і іншых бізнес-праектаў.

Біяграфія

Нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку, а ў 1968 годзе атрымаў ступень бакалаўра па эканоміцы ў Уортанскай школе бізнесу Пенсільванскага ўніверсітэту. Падчас вучобы ў каледжы працаваў на фірме свайго бацькі Фрэда Трампа, якая займалася нерухомасцю і будаўніцтвам. У 1971 годзе атрымаў кантроль над бізнесам і пазней перайменаваў яго на «The Trump Organization». Падчас сваёй кар'еры пабудаваў вялікую колькасць хмарачосаў, гасцініц, казіно, палёў для гольфа, а таксама іншых аб'ектаў у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, Еўропе і Азіі, многія з якіх названы ў яго гонар, напрыклад жылы комплекс « Trump Place» на Манхэтэне. Намагаўся стаць кандыдатам у прэзідэнты ад Партыі рэформаў на выбарах 2000 года, але зняўся да пачатку галасавання. Унесены ў спіс 500 самых заможных мільярдэраў свету часопіса «Форбс», ён, а таксама яго бізнес, асабістае жыццё і палітычныя погляды на працягу дзесяцігоддзяў шырока асвятляліся ў сродках масавай інфармацыі. З 2004 да 2015 года быў выканаўчым прадзюсарам і вядучым рэаліці-шоў « Вучань» (англ.: «The Apprentice») на тэлеканале NBC, за што атрымаў зорку на Галівудскай алеі славы. Меў некалькі камеа ў фільмах і тэлесерыялах, а таксама з'яўляўся на конкурсах прыгажосці « Міс ЗША», якім ён валодаў з 1996 да 2015 года.

Сааўтар кніг па пытаннях бізнэсу, стваральнік «Універсітэта Дональда Трампа». Асобныя яго творы ў перакладзе выдаваліся ў Мінску[4].

У чэрвені 2015 года абвясціў аб уступленні ў барацьбу за пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі і хутка стаў фаварытам на вылучэнне ў кандыдаты. У маі 2016 года яго апаненты па партыі прыпынілі свае перадвыбарныя кампаніі, а ў ліпені 2016 года ён быў афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзідэнты на Рэспубліканскай Нацыянальнай канвенцыі.

Прэзідэнцкая кампанія Трампа атрымала шырокае асвятленне ў СМІ і міжнародную ўвагу. Многія з яго заяў у інтэрв'ю, у твітэры і на мітынгах былі супярэчлівымі альбо непраўдзівымі. Некалькі яго мітынгаў суправаджаліся пратэстамі і беспарадкамі. Пазіцыі Трампа ўключаюць у сябе зніжэнне падаткаў, перагляд амерыкана-кітайскіх гандлёвых здзелак, супрацьдзеянне асобным гандлёвым пагадненням, такім як Трансціхаакіянскае партнёрства і НАФТА, узмацненне выканання законаў аб іміграцыі, у тым ліку будаўніцтва сцяны ўздоўж амерыкана-мексіканскай мяжы, рэформу апекі над ветэранамі, замену Закона аб ахове здароўя і абароне пацыентаў. Падчас праймерыз заклікаў да часовай забароны мусульманскай іміграцыі ў ЗША, але пасля таго, як афіцыйна стаў кандыдатам, змякчыў сваю пазіцыю, заявіўшы, што забарона будзе засяроджана на краінах з праверанай гісторыяй тэрарызму.

8 лістапада 2016 года пасля шэрагу скандалаў і жорсткіх дэбатаў з кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан перамог на прэзідэнцкіх выбарах, хаця фактычна атрымаў меншасць галасоў выбаршчыкаў[5].

іншыя мовы
Afrikaans: Donald Trump
Alemannisch: Donald Trump
aragonés: Donald Trump
Ænglisc: Dufenal Trump
العربية: دونالد ترامب
asturianu: Donald Trump
azərbaycanca: Donald Tramp
башҡортса: Дональд Трамп
Boarisch: Donald Trump
žemaitėška: Duonalds Tramps
Bikol Central: Donald Trump
беларуская (тарашкевіца)‎: Дональд Трамп
български: Доналд Тръмп
Bislama: Donald Trump
Bahasa Banjar: Donald Trump
བོད་ཡིག: ཐེ་རོན་ཕུ།
brezhoneg: Donald Trump
bosanski: Donald Trump
català: Donald Trump
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Donald Trump
нохчийн: Доналд Трамп
Cebuano: Donald Trump
qırımtatarca: Donald Trump
čeština: Donald Trump
Cymraeg: Donald Trump
Deutsch: Donald Trump
Thuɔŋjäŋ: Donald Trump
Zazaki: Donald Trump
dolnoserbski: Donald Trump
Ελληνικά: Ντόναλντ Τραμπ
emiliàn e rumagnòl: Donald Trump
English: Donald Trump
Esperanto: Donald Trump
español: Donald Trump
euskara: Donald Trump
estremeñu: Donald Trump
Fulfulde: Donald Trump
føroyskt: Donald Trump
français: Donald Trump
arpetan: Donald Trump
Nordfriisk: Donald Trump
furlan: Donald Trump
Gaeilge: Donald Trump
Gàidhlig: Donald Trump
galego: Donald Trump
Avañe'ẽ: Donald Trump
गोंयची कोंकणी / Gõychi Konknni: Donald Trump
客家語/Hak-kâ-ngî: Donald Trump
hrvatski: Donald Trump
hornjoserbsce: Donald Trump
Kreyòl ayisyen: Donald Trump
magyar: Donald Trump
Հայերեն: Դոնալդ Թրամփ
interlingua: Donald Trump
Bahasa Indonesia: Donald Trump
Interlingue: Donald Trump
Ilokano: Donald Trump
íslenska: Donald Trump
italiano: Donald Trump
la .lojban.: la .donald. trump.
kalaallisut: Donald Trump
ភាសាខ្មែរ: ដូណាល់ ត្រាំ
Ripoarisch: Donald Trump
kurdî: Donald Trump
kernowek: Donald Trump
Кыргызча: Доналд Трамп
Ladino: Donald Trump
Lëtzebuergesch: Donald Trump
Lingua Franca Nova: Donald Trump
Limburgs: Donald Trump
lumbaart: Donald Trump
lietuvių: Donald Trump
latviešu: Donalds Tramps
Malagasy: Donald Trump
македонски: Доналд Трамп
Bahasa Melayu: Donald Trump
Mirandés: Donald Trump
မြန်မာဘာသာ: ဒေါ်နယ်လ် ထရန့်
مازِرونی: دونالد ترامپ
Dorerin Naoero: Donald Trump
Napulitano: Donald Trump
Plattdüütsch: Donald Trump
Nedersaksies: Donald Trump
Nederlands: Donald Trump
norsk nynorsk: Donald Trump
occitan: Donald Trump
ਪੰਜਾਬੀ: ਡੌਨਲਡ ਟਰੰਪ
Deitsch: Donald Trump
Pälzisch: Donald Trump
Norfuk / Pitkern: Donald Trump
polski: Donald Trump
Piemontèis: Donald Trump
پنجابی: ڈونلڈ ٹرمپ
português: Donald Trump
Runa Simi: Donald Trump
rumantsch: Donald Trump
Romani: Donald Trump
română: Donald Trump
русиньскый: Доналд Трамп
संस्कृतम्: डॉनल्ड ट्रम्प
sicilianu: Donald Trump
davvisámegiella: Donald Trump
srpskohrvatski / српскохрватски: Donald Trump
Simple English: Donald Trump
slovenčina: Donald Trump
slovenščina: Donald Trump
Gagana Samoa: Donald Trump
Soomaaliga: Donald Trump
српски / srpski: Доналд Трамп
svenska: Donald Trump
Kiswahili: Donald Trump
ślůnski: Donald Trump
Türkmençe: Donald Tramp
Tagalog: Donald Trump
Türkçe: Donald Trump
татарча/tatarça: Donald Tramp
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: دانىلد ترامپ
українська: Дональд Трамп
oʻzbekcha/ўзбекча: Donald Trump
vèneto: Donald Trump
Tiếng Việt: Donald Trump
West-Vlams: Donald Trump
Volapük: Donald Trump
Winaray: Donald Trump
isiXhosa: Donald Trump
მარგალური: დონალდ ტრამპი
Yorùbá: Donald Trump
Zeêuws: Donald Trump
Bân-lâm-gú: Donald Trump
粵語: 當勞侵
isiZulu: Donald Trump