Дзяцінства Ісуса

Францысканскі малюнак 14-га стагоддзя Святое Дзіцяці з Аракоэлі (Рым). Згодна легендаў, што твар дзіцяці нерукатворны, а намаляваны анёлам.
Жыццё Ісуса Хрыста
згодна Евангелляў
Жыццё Ісуса Хрыста

Дзяцінства Ісуса (Боскае Немаўля, немаўля Ісус, Дзіцятка Ісус, Немаўля Хрыстос) - перыяд жыцця Ісуса Хрыста ад Яго нараджэння да ўзроста 12 гадоў. У 13 гадоў Ён ужо лічыўся дарослым, у адпаведнасці з яўрэйскім звычаем таго часу. Кананічныя Евангеллі нічога не кажуць пра дзяцінства Ісуса паміж яго маленствам і адшуканнем у храме ва ўзросце дванаццаці гадоў.

Пачынаючы прыкладна з трэцяга або чацвёртага стагоддзя, немаўля Ісус з'яўляецца часта ў карцінах і скульптурах. Звычайна гэта калядныя батлейкі, якія паказваюць нараджэнне Ісуса, з Яго маці Марыяй і яе мужам Іосіфам.

Выявы немаўля з маці, вядомыя як Мадонна з дзіцем, з'яўляюцца ў іканаграфіі ва ўсходніх і заходніх цэрквах. Іншыя сцэны таго часу, як дзіцінства, абразанне Ісуса, аднясенне ў храм, пакланенне вешчуноў, уцёкі ў Егіпет таксама часта адлюстроўваюцца. Іншыя сцэны з жыцця таго часу з'яўляюцца больш рэдкімі.

іншыя мовы
العربية: الطفل يسوع
brezhoneg: Mabig Jezuz
Deutsch: Jesuskind
English: Christ Child
Esperanto: Infano Jesuo
español: Niño Jesús
français: Enfant Jésus
עברית: ישו הילד
hrvatski: Dijete Isus
Bahasa Indonesia: Kanak-kanak Yesus
íslenska: Jólabarnið
italiano: Bambino Gesù
한국어: 아기 예수
occitan: Nenon Jèsus
sicilianu: Gesù Bamminu
Kiswahili: Utoto wa Yesu
Türkçe: Çocuk İsa