Вікіпедыя:Правяраемасць

Кароткая спасылка-перанакіраваннеВП:ПРАВ

Падставай для ўключэння ў Вікіпедыю інфармацыі з’яўляецца не яе «праўдзівасць», а правяраемасць. Гэта азначае, што чытач павінен мець магчымасць пераканацца ў тым, што прадстаўлены ў Вікіпедыі матэрыял ужо быў апублікаваны ў аўтарытэтных крыніцах[1]. Аўтары артыкулаў павінны паказваць аўтарытэтныя крыніцы для цытат і іншай інфармацыі, якая ставіцца ці можа быць пастаўлена пад сумнеў, — у адваротным выпадку гэтыя звесткі могуць быць выдалены.

Правяраемасць інфармацыі не варта блытаць з яе даступнасцю ў Інтэрнэце. Звесткі, прыведзеныя ў папяровым выданні, могуць у поўнай меры задавальняць патрабаванням правяраемасці, нават калі асобны ўдзельнік Вікіпедыі не мае магчымасці атрымаць доступ да гэтага выдання. Наадварот, размешчаная ў Інтэрнэце інфармацыя можа быць даступная ўсім, але не з’яўляцца правяранай (напрыклад, калі незразумела, хто і на якіх падставах гэту інфармацыю размясціў).

Правяраемасць — адно з асноватворных правіл Вікіпедыі, нароўні з Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання і Вікіпедыя:Не ўласным даследаванням. Гэтымі правіламі ўсталёўваюцца патрабаванні да характару і якасці матэрыялаў, прымальных для артыкулаў Вікіпедыі. Аўтарам артыкулаў рэкамендуецца азнаёміцца з усімі трыма правіламі і кіравацца імі ў комплексе.

іншыя мовы
беларуская (тарашкевіца)‎: Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі
Bahasa Indonesia: Wikipedia:Pemastian
Bahasa Melayu: Wikipedia:Pengesahan
srpskohrvatski / српскохрватски: Wikipedia:Proverljivost
Simple English: Wikipedia:Verifiability