Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання

Кароткая спасылка-перанакіраваннеВП:НПГ

Нейтральны пункт гледжання — адно з асноватворных правіл Вікіпедыі, нароўні з правіламі Вікіпедыя:Правяраемасць і Вікіпедыя:Не ўласным даследаванням. Гэтымі правіламі ўсталёўваюцца патрабаванні да характару і якасці матэрыялаў, прымальных для артыкулаў Вікіпедыі. Аўтарам артыкулаў рэкамендуецца азнаёміцца з усімі трыма правіламі і паводзіцца імі ў комплексе. Базавыя прынцыпы, закладзеныя ў дадзеныя правілы, не могуць быць адменены ніякімі іншымі правіламі і кіраўніцтвамі ці кансенсусам рэдактараў.

Прынцып нейтральнасці выкладу (НПГ) павінен выконвацца ўсімі моўнымі падзеламі — па словах [1] (англ.).

«Нейтральнасць» пункта гледжання азначае непрыхільнасць Вікіпедыі якому-небудзь пункту погляду. Усе сцвярджэнні ў артыкуле павінны падавацца не як праўдзівыя, а як пераказаныя са слоў трэціх асоб. Выключэнне могуць складаць толькі агульнапрызнаныя навуковыя або трывіяльныя факты («Зямля звяртаецца вакол Сонца» ці «Сонца свеціць» ці «Волга бяжыць у Каспійскае мора»), і то толькі ў абсалютнай, адназначнай форме. Напрыклад, «Сонца — аб’ект немалых памераў» ці «Гітлер лічыцца найвялікім злачынцам» — не нейтральныя сцвярджэнні, таму што:

  1. Не вызначаны крытэры «немаласці» памераў.
  2. Не вызначана значэнне слоў «лічыцца» (кім?), «найвялікі» (па якой меры?) і «злачынец» (чые законы парушыў?). Сцвярджэнне падаецца як праўдзівае, тым часам як некаторыя з ім могуць не пагадзіцца.

Пры існаванні розных меркаванняў і ўяўленняў пра з’яву, артыкулы Вікіпедыі павінны прынамсі згадваць пра іх, а ў ідэале —расказваць. Пры гэтым ніякае з іх нельга, відавочна ці ўскосна, падаваць як праўду.

іншыя мовы
беларуская (тарашкевіца)‎: Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня
hornjoserbsce: Wikipedija:NPOV
Lëtzebuergesch: Wikipedia:Neutralitéit
norsk nynorsk: Wikipedia:Objektivitet
srpskohrvatski / српскохрватски: Wikipedia:Neutralan stav
oʻzbekcha/ўзбекча: Vikipediya:Betaraf nuqtai nazar