Браты Райт

Уілбур Райт
англ.: Wilbur Wright
Wilbur Wright.jpg
Род дзейнасці:

лётчык, вынаходнік, авіяканструктар

Дата нараджэння:

16 красавіка 1867(1867-04-16)

Месца нараджэння:

Мілвіл(англ.)  бел., Індыяна, ЗША

Дата смерці:

30 мая 1912(1912-05-30) (45 гадоў)

Месца смерці:

Дэйтан, Агая, ЗША

Бацька:

Мілтан Райт

Маці:

С'юзан Кэтрын Кернер

Узнагароды і прэміі:

Залаты медаль Кангрэса ЗША [d]

Зал славы нацыяльнай авіяцыі [d]

медаль Альберта [d]

Commons-logo.svg  Уілбур Райт на Вікісховішчы
Орвіл Райт
англ.: Orville Wright
Партрэт
Род дзейнасці:

лётчык, вынаходнік, авіяканструктар

Дата нараджэння:

19 жніўня 1871(1871-08-19)

Месца нараджэння:

Дэйтан, Агаё, ЗША

Дата смерці:

30 студзеня 1948(1948-01-30) (76 гадоў)

Месца смерці:

Дэйтан, Агаё, ЗША

Бацька:

Мілтан Райт

Маці:

С'юзан Кэтрын Кернер

Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg  Орвіл Райт на Вікісховішчы

Браты́ Уі́лбур і О́рвіл Райт ( англ.: Wilbur Wright ( 18671912) і англ.: Orville Wright ( 18711948)) — два амерыканцы(руск.)  бел., за якімі ў большасці краін свету прызнаецца прыярытэт [1] [2] [3] вынаходства і пабудовы першага ў свеце самалёта (спрэчка пра першасць з Альберта Сантас-Дзюмонам(руск.)  бел.), здольнага да лёту, а таксама здзяйсненне першага кіраванага лёту чалавека на апараце цяжэй паветра з рухавіком 17 снежня 1903 года. Праз два гады браты змаглі развіць праект у першы практычна эксплуатаваны самалёт. Нягледзячы на тое, што браты Райт не былі першымі, хто пабудаваў і здзейсніў лёт на эксперыментальным самалёце, яны былі першымі, хто мог кіраваць такім лётам у паветры, што зрабіла магчымым далейшае развіццё самалётабудавання ў свеце.

Найбуйнейшым фундаментальным дасягненнем братоў Райт было адкрыццё імі трох восяў кручэння самалёта(руск.)  бел., што дазволіла пілотам эфектыўна кіраваць самалётам і падтрымваць яго раўнавагу падчас лёту [4].

Гэты метад стаў асноўным і такім застаецца да цяперашняга часу для ўсіх тыпаў самалётаў [5] [6]. З пачатку сваіх даследаванняў тэорыі лёту браты Райт засяродзіліся на вывучэнні пытанняў кіравання лятаючым апаратам замест таго, каб знаходзіць магчымасць усталёўваць магутнейшыя рухавікі, як гэта рабілі іншыя эксперыментатары. Іх эксперыменты з аэрадынамічнай трубой(руск.)  бел. далі больш дадзеных, чым усе іншыя эксперыменты піянераў авіяцыі, даўшы ім магчымасць праектаваць і будаваць больш эфектыўныя крылы і прапелеры [7] [8]. Атрыманы імі патэнт ЗША нумар 821393 выдадзены на вынаходства сістэмы аэрадынамічнага кіравання, што ажыццяўляецца з дапамогай паверхняў самалёта [9].

Патрэбныя тэхнічныя веды браты Райт набылі, працуючы многія гады ў сваёй краме, дзе прадавалі друкаваныя прэсы, ровары, рухавікі, і іншыя механізмы [10].

Прыярытэт братоў Райт як вынаходнікаў самалёта аспрэчваецца рознымі людзьмі і арганізацыямі.

У іх гонар названа(руск.)  бел. гара Райт на Плутоне.

Дзяцінства

Орвіл Райт ва ўзросце 4-х гадоў у красавіку 1876 года.
Уілбур Райт, каля 1877 года.

Браты Райт былі дзвюма з сямі дзяцей, якія нарадзіліся ў Мілтана Райта (1828—1917) і С'юзан Кэтрын Кернер (1831—1889). Уілбур Райт нарадзіўся недалёка ад Мілвіла, Індыяна у 1867годзе; Орвіл у Дэйтане, Агаё, у 1871. Браты ніколі не жаніліся. Іншых родных братоў і сясцёр Райт клікалі Рэйхлін (1861—1920), Лорын (1862—1939), Катрына (1874—1929), і двайняты Оціс і Іда (1870, памерлі ў маленстве). У пачатковай школе Орвіл здзейсніў правіну, за якую быў з яе выключаны [11]. У 1878 годзе іх бацька, які быў біскупам евангелічнай царквы і шмат падарожнічаў, купіў цацку-«верталёт» сваім малодшым дзецям. Будова цацкі была заснавана на вынаходстве француза, піянера авіяцыі Альфонса Пено(руск.)  бел.. Зроблены з паперы, бамбуку і корка з круглай гумкай, якая круціла матор, ён быў усяго каля фута (30 см) даўжынёй. Уілбур і Орвіл гулялі з ім, пакуль ён не зламаўся, а потым пабудавалі свой уласны. У пазнейшыя гады яны казалі, што іх гульні з гэтай цацкай запалілі іскру цікавасці да лётаў [12] [13].

іншыя мовы
aragonés: Chirmans Wright
العربية: الأخوان رايت
asturianu: Hermanos Wright
azərbaycanca: Rayt qardaşları
беларуская (тарашкевіца)‎: Райт (браты)
български: Братя Райт
brezhoneg: Breudeur Wright
bosanski: Braća Wright
Ελληνικά: Αδελφοί Ράιτ
Esperanto: Fratoj Wright
español: Hermanos Wright
euskara: Wright anaiak
ગુજરાતી: રાઈટ બંધુઓ
हिन्दी: राइट बंधु
hrvatski: Braća Wright
Bahasa Indonesia: Wright Bersaudara
íslenska: Wright-bræður
italiano: Fratelli Wright
日本語: ライト兄弟
한국어: 라이트 형제
Lëtzebuergesch: Bridder Wright
lietuvių: Broliai Raitai
latviešu: Brāļi Raiti
मैथिली: राइट बन्धु
олык марий: Райт иза-шольо
македонски: Браќа Рајт
монгол: Ах дүү Райт
मराठी: राइट बंधू
Bahasa Melayu: Wright bersaudara
Mirandés: Armanos Wright
မြန်မာဘာသာ: ရိုက်ညီနောင်
Napulitano: Frate Wright
नेपाल भाषा: राईट दाजुकिजा
Nederlands: Gebroeders Wright
norsk nynorsk: Wright-brørne
ਪੰਜਾਬੀ: ਰਾਇਟ ਭਰਾ
Piemontèis: Frej Wright
português: Irmãos Wright
română: Frații Wright
русский: Братья Райт
sicilianu: Frati Wright
srpskohrvatski / српскохрватски: Braća Wright
Simple English: Wright brothers
slovenčina: Bratia Wrightovci
slovenščina: Brata Wright
српски / srpski: Браћа Рајт
татарча/tatarça: Rayt bertuğannar
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: ئاكا-ئۇكا رايتلار
українська: Брати Райт
Tiếng Việt: Anh em nhà Wright
хальмг: Братья Райт
中文: 莱特兄弟
Bân-lâm-gú: Wright hiaⁿ-tī
粵語: 萊特兄弟