Акруга (Францыя)

Акруга (фр.: аrrondissement) ў Францыі — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, меншая, чым дэпартамент. 100 дэпартаментаў краіны ўключаюць у сябе агульным чынам 342 акругі, такім чынам у сярэднім у адзін дэпартамент уваходзіць па 3—4 акругі.

Адміністрацыйны цэнтр акругі называецца супрэфектурай, альбо прэфектурай у тым выпадку, калі з'яўляецца адначасова адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента.

Акругі падзяляюцца на кантоны і камуны.

Ад акруг трэба адрозніваць муніцыпальныя акругі - адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў складзе вялікіх гарадоў (Парыж, Марсель, Ліён).

іншыя мовы
беларуская (тарашкевіца)‎: Акруга (Францыя)
עברית: נפות צרפת
srpskohrvatski / српскохрватски: Okruzi Francuske
slovenčina: Obvod (Francúzsko)
українська: Округ (Франція)
Tiếng Việt: Quận của Pháp
中文: 区 (法国)